Паездкі ў Беларусь у сітуацыі COVID-19
1 лістапада 2020 г. ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 г. №264 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання», прынятая ў мэтах зніжэння рызыкі распаўсюджвання ў Рэспубліцы Беларусь інфекцыі COVID-19.
У адпаведнасці з дакументам:
1. часова прыпыняецца перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь на ўезд у Беларусь у аўтадарожных пунктах пропуска, пунктах спрошчанага пропуска, пунктах пропуска на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуска ў рачных портах праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства.
Выключэннямі з’яўляюцца:
♦ замежныя грамадзяне, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
♦ іншаземцы, якія аказваюць міжнародную тэхнічную, замежную бязвыплатную і іншую дапамогу Беларусі;
♦ кіроўцы транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
♦ члены экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарта, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнароднага чыгуначнага руху;
♦ іншаземцы, якія з'яўляюцца мужам (жонкай), бацькамі ці дзецьмі замежцаў, якія маюць дазвол на сталае жыхарства ў Беларусі, або грамадзян Беларусі;
♦ іншаземцы, якія маюць дазвол на сталае або часовае жыхарства ў Беларусі;
♦ іншаземцы, якія маюць дакументы, якія пацвярджаюць права на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці ў Беларусі;
♦ іншаземцы, якія накіроўваюцца ў Беларусь па апавяшчэнні аб цяжкай хваробе або смерці блізкага сваяка, мужа (жонкі), а таксама асобы, якія іх суправаджаюць;
♦ іншаземцы, якія ажыццяўляюць перавозкі стваловых клетак, органаў для трансплантацыі;
♦ грамадзяне Расіі, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі ў Расійскую Федэрацыю;
♦ іншаземцы, якія накіроўваюцца ў Беларусь па запрашэнні юрыдычных асоб, якія зарэгістраваны ў Беларусі;
♦ іншаземцы, якія якія накіроўваюцца ў Беларусь для атрымання медыцынскай дапамогі, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць, — пры прад’яўленні дакумента, які (копій дакументаў) арганізацый аховы здароўя Беларусі (запражэнне, дагавор аб аказанні медыцынскай дапамогі і інш.), якія пацвярджаюць мэту дадзенай паездкі;
♦ іншаземцы, якія накіроўваюцца ў Беларусь па заключаных дагаворах аказання турыстычных паслуг на правядзенне паляўнічага тура з іх удзелам;
♦ іншаземцы, якія накіроўваюцца транзітам праз тэрыторыю Беларусі у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб спрошчаным парадаку праезду участка аўтамабільнай дарогі Славуціч – Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, працоўнымі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэнні, а таксама замежнымі адмыслоўцамі, прыцягнутымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па зачыненні Чарнобыльскай АЭС, ад 20 студзеня 2009 года.
2. Грамадзяне Беларусі і іншаземцы, якiя прыбылi ў Беларусь (па візе або ў бязвізавым парадку) з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь:
♦ павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах;
♦ не могуць выяжджаць з Беларусі (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).
Грамадзяне Беларусі і іншаземцы, як якiя прыбылi ў Беларусь (па візе або ў бязвізавым парадку) з іншых краін, не павіінны пасля прыбыцця ў Беларусь знаходзіцца ў ізаляцыі ў хатніх умовах.
Іншаземцы, якія дасягнулі 6-гадовага ўзросту (за выключэннем тых, хто мае дазвол на часовае або сталае жыхарства ў Беларусі), павінны мець арыгінал або копію медыцынскага дакумента на паперы або ў лічбавым выглядзе, які пацвярджае адмоўны вынік даследвання на інфекцыю COVID-19. Тэст выконваецца не пазней за 3 сутак да даты ўезда (уключаючы дату ўезда) метадам ПЦР. У дакуменце павінны быць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), дата правядзення і вынік даследвання на беларускай, рускай або англійскай мове. Шматлікія лабараторыі і медыцынскія арганізацыі ў Францыі вынік тэста робяць на англійскай мове. Напрыклад, "SYNLAB".
Адсутнасць пазначанага дакумента з'яўляецца падставай для непропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі.
Выключэннямі з’яўляюцца:
♦ асобы, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
♦ іншаземцы, якія аказваюць міжнародную тэхнічную, замежную бязвыплатную і іншую дапамогу Беларусі;
♦ іншаземцы, якія едуць ў Беларусь па запрашэнні зарэгістраваных ў Беларусі юрыдычных асоб;
♦ кіроўцы транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
♦ члены экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарта, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнароднага чыгуначнага руху;
♦ грамадзяне Беларусі, замежцы, якія маюць дазвол на сталае або часовае жыхарства ў Беларусі, якія прыбываюць ў Беларусь пасля знаходжання ў службовай камандзіроўцы;
♦ асобы, якія накіроўваюцца ў Беларусь па апавяшчэнні аб цяжкай хваробе або смерці блізкага сваяка, мужа (жонкі), а таксама асобы, якія іх суправаджаюць;
♦ іншаземцы, якія ажыццяўляюць перавозкі стваловых клетак, органаў для трансплантацыі;
♦ грамадзяне Расіі, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі ў Расійскую Федэрацыю;
♦ іншаземцы, якія едуць праз Беларусь транзітам і маюць дакументы, якія пацвярджаюць іх выезд цягам 24 гадзін. Асобы, якія перавысілі перыяд транзіта 24 гадзіны, прапускаюцца праз дзяржаўную мяжу пры наяўнасці медыцынскага дакумента;
♦ іншаземцы, якія накіроўваюцца ў Беларусь па заключаных дагаворах аказання турыстычных паслуг на правядзенне паляўнічага тура з іх удзелам;
♦ іншаземцы, якія накіроўваюцца транзітам праз тэрыторыю Беларусі у адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб спрошчаным парадаку праезду участка аўтамабільнай дарогі Славуціч – Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, працоўнымі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэнні, а таксама замежнымі адмыслоўцамі, прыцягнутымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па зачыненні Чарнобыльскай АЭС, ад 20 студзеня 2009 года;
♦ іншыя катэгорыі асоб.
Па стане на 16.06.2021 Францыя ўваходзіць у спіс краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі COVID-19. Партугалія і Манака не ўваходзяць у пазначаны спіс.
Гэта значыць, грамадзяне Францыі, Манака, Беларусі, Партугаліі і інш., якія прыбываюць у Беларусь з Францыі і іншых краін спіса абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах цягам 10 дзён пасля ўезда ў Беларусь. Выехаць з Беларусі можна будзе толькі па заканчэнні гэтага перыяду.
Грамадзяне Францыі, Манака, Беларусі, Партугаліі і інш., якія прыбываюць у Беларусь з Партугаліі, Манака і іншых краін, якія не ўвазодзяць у пазначаны спіс, не абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі.
Пры ўездзе ў Беларусь усе іншаземцы, уключаючы грамадзян Францыі, Партугаліі, Манака, ва ўзросце ад 6 гадоў павінны мець медыцынскі дакумент на беларускай, рускай або англійскай мове (або з перакладам на гэтыя мовы), арыгінал або копію, на паперы або ў лічбавым фармаце, з негатыўным вынікам на інфекцыю COVID-19, выкананы метадамі ПЦР, які зроблены не пазней за 3 сутак да даты ўезда ў Беларусь (напрыклад, калі ўезд ажыццяўляецца 20 красавіка, то тэст павінен быць зроблены не раней за 18-19 красавіка). Вакцынацыя асобы, якая падарожнічае ў Беларусь, не вызваляе ад неабходнасці прад'яўлення тэста ў пункце пропуска на мяжы.
Адсутнасць пазначанага дакумента на рускай, беларускай або англійскай мовах або з афіцыйным перакладам на гэтыя мовы з'яўляецца падставай для непропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі.
3. Часова, з 21.12.2020, прыпыніць выезд з Беларусі грамадзян Беларусі, а таксама іншаземцаў, якія маюць дазвол на сталае або часовае жыхарства ў Беларусі, у аўтадарожных пунктах пропуска, пунктах спрошчанага пропуска, пунктах пропуска на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуска ў рачных портах праз дзяржаўную мяжу Беларусі.
Выключэннямі з’яўляюцца:
♦ асобы, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
♦ кіроўцы транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
♦ члены экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарта, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнароднага чыгуначнага руху;
♦ грамадзяне Беларусі, замежцы, якія маюць дазвол на сталае або часовае жыхарства ў Беларусі, якія накіроўваюцца ў службовую камандзіроўку;
♦ асобы, якія выяжджаюць з Беларусі па апавяшчэнні аб цяжкай хваробе або смерці блізкага сваяка, мужа (жонкі), а таксама асобы, якія іх суправаджаюць;
♦ асобы, якія ажыццяўляюць перавозкі стваловых клетак, органаў для трансплантацыі;
♦ грамадзяне Беларусі, якія маюць пасведчанне на жыхарства або іншы дакумент, які пацвярджае права на сталае жыхарства ў замежнай дзяржаве, — для выезда з Беларусі не часцей за 1 раз на працягу 6 месяцаў;
♦ асобы, якія выяжджаюць з Беларусі для атрымання медыцынскай дапамогі, а таксама асобы, якіх іх суправаджаюць, — пры прад’яўленні (копій) дакументаў прымаючай медыцынскай арганізацыі або Міністэрства аховы здароўя Беларусі, якія пацвярджаюць мэту паездкі;
♦ асобы, якія выяжджаюць з Беларусі для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці ў замежнай дзяржаве – для выезда з Беларусі не часцей за 1 раз на працягу 6 месяцаў пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасці (працоўны дагавор з замежным наймальнікам, яго копія, дазвол на працу, дазвол на права ўезда з пазначанымі мэтамі);
♦ асобы, якія выяжджаюць з Беларусі для атрымання адукацыі ў замежных адукацыйных арганізацыях – для выезда з Беларусі не часцей за 1 раз на працягу 6 месяцаў пры наяўнасці (копіі) дакументаў, якія пацвярджаюць факт атрымання адукацыі ў замежнай адукацыйнай арганізацыі, або дакументаў беларускай установы адукацыі аб накіраванні для атрымання адукацыі, а таксама дазвол на права ўезда з пазначанымі мэтамі;
♦ іншыя катэгорыі асоб.
Інфармацыю аб прэвентыўных мерах ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у сувязі са становішчам па захворваннях COVID-19 можна знайсці па спасылцы.
Інфармацыя аб сітуацыі з COVID-19 у Беларусі даступная па спасылцы.
З умовамі выезда з Францыі і ўезда ва Францыю можна азнаёміцца, калі перайсці па спасылцы (француская мова).
З умовамі выезда з Партугаліі і ўезда ў Партугалію можна азнаёміцца, калі перайсці па спасылцы (англійская мова).