Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА
Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА
Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) з 1954 года.
Для Беларусі ЮНЕСКА выступае ў ролі аднаго з важных форумаў для кантактаў і абмену інфармацыяй у галінах адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі.
Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА мае практычны характар. Яно адкрывае перад установамі адукацыі, навукі і культуры нашай краіны магчымасці ўдзелу ў міжнародных інтэлектуальных абменах для прыцягнення міжнароднага вопыту, інфармацыйных матэрыялаў, экспертнай і тэхнічнай дапамогі. Міжнародныя дакументы, распрацаваныя ЮНЕСКА, з’яўляюцца добрай падставай для падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў і арыенцірам пры фарміраванні нацыянальнай палітыкі ў адпаведных галінах.
Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА — з’яўляецца міжведамасным органам, адказным за ўзаемадзеянне з ЮНЕСКА беларускіх дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый і прыватных асоб, якія дзейнічаюць у мэтах развіцця адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі. Створана ў 1956 годзе. Камісія распрацоўвае прапановы па пытаннях пазіцыі Рэспублікі Беларусь адносна супрацоўніцтва з ЮНЕСКА, вызначае прыярытэтныя для Беларусі напрамкі супрацоўніцтва ў рамках гэтай міжнароднай арганізацыі, заахвочвае і садзейнічае актыўнасці ўстаноў краіны, якія ўзаемадзейнічаюць з ЮНЕСКА. Нацкамісію ўзначальвае Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь М.У. Рыжанкоў.
Асноўныя накірункі супрацоўніцтва
Адукацыя
Садзейнічанне развіццю адукацыі на ўсіх узроўнях, павышэнне якасці адукацыі. Фарміраванне сістэмы адукацыі ў рэгіёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Выкарыстанне новых тэхналогій у адукацыі, распрацоўка падручнікаў і метадычных дапаможнікаў.
Кафедры ЮНЕСКА. У Беларусі створаны і дзейнічаюць 6 кафедр ЮНЕСКА:
♦ Кафедра прафесійнай адукацыі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій асоб з асаблівымі патрэбамі пры Інстытуце інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, г.Мінск. Створана ў 2014 годзе
♦ Кафедра па навуковай адукацыі з акцэнтам на натуральныя навукі пры Беларускім дзяржаўны універсітэце, г.Мінск. Створана ў 2014 годзе.
♦ Кафедра «Рашэнне пытанняў міру і талерантнасці праз вывучэнне моў і грамадскую адукацыю» ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Створана ў 1999 годзе.
♦ Кафедра «Культура свету і дэмакратыя» ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, г.Мінск. Створана ў 1997 годзе.
♦ Кафедра энергазберажэння і ўзнаўляльных крыніц энергіі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, г.Мінск. Створана ў 1996 годзе.
♦ Кафедра «Радыяцыя і менеджмент навакольнага асяроддзя» у Міжнародным экалагічным універсітэце ім. Сахарава, г.Мінск. Створана ў 1994 годзе.
Асацыяваныя школы ЮНЕСКА (ASPnet)
Клубы ЮНЕСКА
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» уключае 50 клубаў ў Рэспубліцы Беларусь. Падрабязная інфармацыя аб дзейнасці клубаў ЮНЕСКА размешчана на сайце belau.info
Навука
Распрацоўка эфектыўных стратэгій у галіне водных рэсурсаў і біялагічнай разнастайнасці ў мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Стварэнне трансгранічнай ўсходне-еўрапейскай мадэлі рэгіянальнай экалагічнай сеткі і яе інтэграцыя ў агульнаеўрапейскую і сусветную экалагічную сетку. Умацаванне нацыянальнага патэнцыяла, актывізацыя рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі кадраў і навуковых даследаванняў.
Праграма ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера»
Беларускі нацыянальны камітэт па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера»
220072 Мінск, пр. Пераможцаў 66, к.443
Факс: +375 17 284 04 81; e-mail: mab@mserv.bas-net.by
Біясферныя запаведнікі:
♦ Заходне-Палескі трансгранічны біясферны запаведнік, з Польшчай і Украінай. Атрымаў статус у 2003 годзе.
♦ Белавежская пушча. Атрымала статус у 1993 годзе.
♦ Бярэзінскі біясферны запаведнік. Атрымаў статус у 1978 годзе.
Міжнародная гідралагічная праграма
Дзяржаўны камітэт па Міжнароднай гідралагічнай праграме
Дзяржаўны камітэт па гідраметэаралогіі
220600 Мінск, вул. Камсамольская 16
тэл.: +375 17 226 77 25, +375 17 264 03 20, +375 17 223 56 63, + 375 17 264 03 35
Інстытут геалагічных навук
220141 Мінск, вул. Купрэвіча 7,
e-mail: aretsky@igs.ac.by
культурныя:
♦ Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў у Нясвіжы. Атрымаў статус у 2005 годзе.
♦ Геадэзічная дуга Струвэ, сумесна з Эстоніяй, Фінляндыяй, Латвіяй, Літвой, Малдовай, Нарвегіяй, Расійскай Федэрацыяй, Швецыяй і Украінай. Атрымала статус у 2005 годзе.
♦ Замкавай-паркавы комплекс Мір. Атрымаў статус у 2000 годзе.
прыродныя:
♦ Белавежская пушча, сумесна з Польшчай. Атрымала статус у 1979 годзе.
Папярэдні спіс: 5 аб’ектаў з 2004 года
♦ Аўгустоўскі канал.
♦ Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у г. Полацку.
♦ Барысаглебская Царква (Каложа) у г. Гродна.
♦ Культавыя збудаванні абароннага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве.
♦ Драўляныя цэрквы Палесся.
Спіс нематэрыяльнай спадчыны: 7 элементаў.
Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва:
♦ Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст). Атрымала статус у 2018 годзе;
♦ Культура Бортніцтва (сумесна з Польшчай). Атрымала статус у 2020 годзе;
♦ «Саламопляценне Беларусі: мастацтва, рамёства, уменні». Атрымаў статус у 2022 годзе;
♦ Традыцыйнае мастацтва выразання ўзораў з паперы «Беларуская выцінанка». Атрымала статус у 2024 годзе.
Спіс аб'ектаў нематэрыяльнай культуры, які патрабуюць тэрміновай аховы:
♦ Абрад «Калядны цары». Атрымаў статус у 2009 годзе.
♦ Вясновы абрад «Юраўскі карагод». Атрымаў статус у 2019 годзе;
♦ «Неглюбская тэкстыльная традыцыя». Атрымала статус у 2025 годзе.
Рэестр «Памяць Свету»: 2 аб’екта.
♦ архіў Радзвіллаў і Нясвіжская бібліятэка, сумесна з Фінляндыяй, Літвой, Польшчай, Расійскай Федэрацыяй і Украінай. Уключаны ў Рэестр ў 2009 годзе;
♦ Акт Люблінскай уніі 1569 года, сумесна з Польшчай, Літвой, Украінай і Латвіяй. Уключаны ў Рэестр ў 2018 годзе.
Камунікацыя і інфармацыя
Пашырэнне доступа к культурным каштоўнасцям і дакументальнай спадчыне Беларусі шляхам іх пераносу на лічбавыя носьбіты. У 2000 г. створаны Цэнтр інфармацыі і дакументацыі ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый пры Нацыянальнай бібліятэцы.