Афармленне першага пашпарта для дзіцяці
У адпаведнаці з агульным правілам пры нараджэнні дзіця набывае такі ж прававы статус, які і яго бацькі або адзін з іх. Гэта значыць, што:
♦ калі адзін з бацькоў або абодва з’яўляецца (з’яўляюцца) грамадзянінам (грамадзянамі) Беларусі, які (якія) стала пражываюць за межамі Рэспубліцы Беларусь (што пацвярджаецца наяўнасцю пашпарта спецыяльнай серыі (РР) і адзнакай у пашпарце аб пастаноўцы на пастаянны консульскі ўлік рэгістрацыі па месцы жыхарства / прапісцы), то першы пашпарт афармляецца ў консульскай службе Пасольства;
♦ калі адзін з бацькоў або абодва з’яўляецца (з’яўляюцца) грамадзянінам (грамадзянамі) Беларусі, які (якія) стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь (што пацвярджаецца адзнакай у пашпарце аб рэгістрацыі па месцы жыхарства / прапісцы), то першы пашпарт афармляецца на тэрыторыі Беларусі (глядзіце ніжэй).
Выдача пашпарта грамадзяніну Беларусі, які пражывае ў Беларусі, падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі на тэрыторыі Беларусі грамадзяніну Беларусі, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, упершыню.
Законны прадстаўнік (грамадзяіні Беларусі або замежны грамадзянін) непаўналетняга грамадзяніна Беларусі прадстаўляе:
♦ заяву;
♦ пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга (у выпадку калі пасведчанне аб нараджэнні выдадзена за мяжой, павінна суправаджацца апастылем (у Францыі прастаўляецца ў Апеляцыйным судзе (Cour d’appel), які размяшчаецца ў сталіцы дэпартамента, у якім зарэгістравана нараджэнне дзіцяці), перакладзена на беларускую або рускую мову, заверана ў натарыуса ў Беларусі або пераведзена ў акрэдытаванага пры Пасольстве Беларусі ў Францыі перакладчыка і натарыяльна засведчаныя ў консульскай службе Пасольства);
♦ пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
♦ 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
♦ пісьмовае хадайніцтва арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць за кошт замежнай бязвыплатнай дапамогі дзейнасць, звязаную з аздараўленнем дзяцей за мяжой, — для непаўналетніх са складу агульных і спецыяльных арганізаваных груп дзяцей, якія выязджаюць на аздараўленне за мяжу, у выпадку выдачы ім пашпарты ў першачарговым парадку;
♦ копію рашэння камісіі аб накіраванні грамадзян Рэспублікі Беларусь за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі пры Міністэрстве аховы здароўя аб накіраванні непаўналетняга за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі, – для непаўналетніх, што накіроўваюцца за межы рэспублікі для атрымання медыцынскай дапамогі, у выпадку выдачы ім пашпарты ў першачарговым парадку;
♦ дакументы, неабходныя для рэгістрацыі дзіцяці па месцы жыхарства;
♦ дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (пры паскарэнні афармлення пашпарта).
Тэрмін вырабу пашпарта ў Беларусі – 1 месяц (пры паскарэнні: 15 дзён у тэрміновым парадку, 7 – у звыштэрміновым парадку, калі гэта прадугледжана заканадаўствам Беларусі).
Калі ў пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, выдадзенае уладамі замежнай краіны, не ўнесена яго імя па бацьку, то ў адпаведнаці з беларускім заканадаўствам імя па бацьку можна ўнесці ў пашпарт на падставе сумеснай заявы бацькоў (не залежна ад іх грамадзянства), якая прадстаўляецца разам з іншымі дакументамі пры афармленні пашпарта.