Як упісаць імя па бацьку ў беларускі пашпарт дзіцяці?
У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 №294, у выпадку адсутнасці імя па бацьку ў дакуменце аб нараджэнні, выдадзеным кампетэнтнымі органамі замежнай дзяржавы, яно можа быць унесена ў пашпарт непаўналетняга грамадзяніна, якi не дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту, па заяве яго бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў (адзінага з бацькоў або іншага законнага прадстаўніка).
Такім чынам, пры падачы дакументаў для выдачы (абмену) пашпарта дзіцяці неабходна адначасова падаць адпаведную заяву яго бацькоў.
Калі адзін з бацькоў (у тым ліку іншаземец) не едзе ў Беларусь, то для афармлення ў Беларусі пашпарта дзiцяцi, якое стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь (зарэгістраваны ў Беларусі па месцы жыхарства / прапісаны), неабходна загадзя ў консульскай службе Пасольства засведчыць сапраўднасць подпісу такога бацькі на заяве.