Як з намі звязацца па консульскіх пытаннях
Шаноўныя грамадзяне Беларусі,
у раздзеле «Консульскія пытанні» прадстаўлены інфармацыя аб ажыццяўленні Пасольствам консульскіх дзеянняў у адносінах да грамадзян Беларусі. Калі па консульскіх пытаннях звяртаюцца грамадзяне іншых краін, прапануем перайсці на французскую версію сайта.
Калі Вас цікавяць пытанні ажыццяўлення працэдур для Францыі, Партугаліі, Манака і на тэрыторыі гэтых краін (візы, уезд, пасведчанні на жыхарства, грамадзянства, уступленне ў шлюб і інш.) раім звяртацца ў кампетэнтныя службы гэтых краін.
У гэтым раздзеле размешчана ўся інфармацыя, якая запатрабавана грамадзянамі Беларусі. Мы будзем рады, калі Вы з намі звяжыцеся ў выпадку, калі Вы штосьці не знашлі на старонцы або нешта Вам не зразумела.
♦ па тэлефоне: +33 144146978 / 75 / 79
Час для кансультацый: панядзелак-пятніца 13.30 — 16.30 (у першай палове дня ажыццяўляецца прыём грамадзян). Калі не можаце звязацца з консульскай службай па тэлефоне, можна пакінуць паведамленне на электронную скрыню, пазначаную ніжэй. Вам абавязкова будзе накіраваны адказ у самы кароткі тэрмін.
♦ па электроннай пошце: fr.consul@mfa.gov.by
♦ завітаць па адрасе: 38 boulevard Suchet 75016 Paris (папярэдні запіс абавязковы па тэлефоне 0144146978 / 75 / 79 або праз fr.consul@mfa.gov.by)
Прыём па консульскіх пытаннях, уключаючы візавая пытанні (з 30.10.2020 часова прапынены):
панядзелак — пятніца
09.00 — 12.00
Метро: лінія 9, станцыі La Muette (125) або Ranelagh (227)
Аўтобус: РС, 32, 70 (прыпынак — Porte de Passy); 63 (прыпынак — Porte de la Muette, 5 хв. пешшу).
Калі Вам ці Вашым блізкім — грамадзянам Беларусі — патрабуеца экстраная дапамога, завітайце сюды.
Святочныя і выходныя дні ў 2021 г. (консульскі прыём не ажыццяўляецца)