:

Аплата і перасылка

Для падачы заявы і іншых дакументаў для афармлення сталага жыхарства межамі Беларусі, для выдачы і абмена пашпарта, для падаўжэння тэрміна дзеяння пашпарта і інш. патрабуецца асабістаня прысутнасць у консульскай службе грамадзяніна (яго законнага прадстаўніка). Усе натарыяльныя дзеянні таксамам ажыццяўляюцца пры асабістым звароце грамадзяніна. Такім чынам, прыём-перасылка пашпартоў, дакументаў, неабходных для ажыццяўлення пазначаных працэдур, не магчыма.

Дапускаецца накіраванне дакументаў па пошце для ажыццящлення асобных консульскіх дзеянняў (не звязаных з дакументаваннем насельніцтва, афармленнем сталага жыхарства за межамі Беларусі, пытаннямі грамадзянства, натарыятам), такіх, як выпатрабаванне дакументаў, накіраванне дакументаў на легалізацыю, прастаўленне апастыля, выдача даведак. Пры звароце ў консульскую службу па пошце копія пашпарта грамадзяніна Беларусі (копія старонак з фатаграфіяй, беларускім-рускім напісаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, рэгістрацыяй), а таксама дакумент для пражывання ў Францыі, Партугаліі, Манака павінны быць завераны ў натарыуса або ў любой адміністрацыйнай установе па месцы пражывання.

Пры парушэнні пазначаных правіл атрыманыя дакументы да разгляду не прымаюцца, назад не адпраўляюцца, а застаюцца ў замежнай установе да моманту звароту заяўніка ва ўстаноўленым парадку.

Пры гэтым Пасольства зыходзіць з таго, што грамадзяне абавязаны асабіста падаваць і забіраць гатовыя дакументы. Пасольства не упаўнаважана і не павінна аказваць паштовыя паслугі грамадзянам, якiя звяртаюцца за ажыццяўленнем тых ці іншых консульскіх дзеянняў. Пасольства не нясе адказнасці за невыкананне поштай паслуг па перасылцы дакументаў. Перадача ў асобных выпадках паштовых адпраўленняў пошце для перасылкі ажыццяўляецца Пасольствам па просьбе грамадзян і ў інтарэсах грамадзян, якія пражываюць на вялікай адлегласці ад Парыжа.

Каб пазбегнуць разнастайных праблем Пасольства настойліва рэкамендуе падаваць і забіраць дакументы асабіста.

Спосабы аплаты:

♦ Пры асабістай падачы дакументаў аплата ажыццяўляецца наяўнымі або па безнаяўным разліку (банкаўскай картай або банкаўскім пераводам).

♦ Пры перасылцы дакументаў па пошце: грамадзяне, якія пражываюць у Францыі, Партугаліі, Манака ажыццяўляюць банкаўскі пералік на рахунак Пасольства і прадстаўляюць пацверджанне перавода неабходнай сумы.

Звяртаем увагу, што банкаўскія чэкі не прымаюцца (у выпадку іх атрымання консульскай службай дакументы не разглядаюцца).

Просім прыняць да ўвагі, што ў выпадку аплаты консульскага збора з дапамогай банкаўскага перавода, консульскія дзеянні будуць здзяйсняцца толькі пасля паступлення сродкаў на рахунак Пасольства. Як правіла, гэта 3-4 банкаўскія дні. Непаступленне сродкаў расцэньваецца як непрадстаўленне дакумента аб аплаце, прадугледжанага адпаведным заканадаўствам Беларусі.

Таксама просім пры ажыццяўленні банкаўскага перавода ўказваць прыкладныя назву консульскага дзеяння і прозвішча грамадзяніна, у дачыненні да якога яно здзяйсняецца.

Перасылка дакументаў (у прадугледжаных выпадках)

Для перасылкі консульскай службай гатовых дакументаў заяўніку неабходна ўкласці ў канверт з дакументамі, якія накіроўваюцца ў консульскую службу (па сваім выбары):

Для грамадзян, якія пражываюць у Францыі:

♦ або канверт CHRONOPOST (экспрэс-пошта, прадаецца ў пунктах продажу дзяржаўнай паштовай арганізацыі “La Poste”), з запоўненымі ўласнаручна заяўнікам графамі «адпраўнік» — Ambassade du Bélarus en France (Service Consulaire), 38 boulevard Suchet 75016 Paris, tel.0144146978 (75, 79) і атрымальнік (адрас і тэлефон);

♦ або любы іншы, аплачаны загадзя суразмерна вазе, канверт з запоўненымі належным чынам рэквізітамі адпраўніка (Ambassade du Bélarus en France, 38 boulevard Suchet, 75016 Paris, tel. 0144146978 (75, 79)) і атрымальніка. У выпадку неадпаведнасці аплачанай вагі канверта яго фактычнай вазе, дадзены канверт адпраўлены не будзе.

Для грамадзян, якія пражываюць у Партугаліі:

♦ або пацверджанне (квітанцыю) банкаўскага перавода на рахунак Пасольства ў памеры 34 еўра — кошт паслуг паштовага сэрвісу Hubnet па экспрэс-дастаўцы (2-3 дня) у Партугалію паштовай карэспандэнцыі (дастаўка адсочваецца па інтэрнэце). Перавод афармляецца асобна і ў прызначэнні плацяжу паказваецца “poste / correio”;

♦ або пацверджанне (квітанцыю) банкаўскага перавода на рахунак Пасольства за паслугі паштовага сэрвісу DHL па экспрэс-дастаўцы (да 18.00 наступнага за адпраўкай дня) паштовай карэспандэнцыі (дастаўка адсочваецца па інтэрнэце). Перавод афармляецца асобна і ў прызначэнні плацяжу пазначаецца “poste / correio”. Кошт дастаўкі можна ўдакладніць у супрацоўнікаў консульскай службы па адрасе: fr.consul@mfa.gov.by. Просім прыняць да ўвагі, што мінімальны тарыф для Партугаліі будзе складаць 64 еўра.

Звароты грамадзян па пошце без запаўнення разборліва адпаведнай заявы Пасольствам не разглядаюцца.

Пры накіраванні дакументаў па пошце, звесткі аб іх дастаўцы ўдакладняйце ў паштовай арганізацыі, паслугамі якой Вы скарысталіся. Пры гэтым консульская служба не нясе адказнасці за перасылку дакументацыі і магчымыя праблемы з ёй, а таксама не дае кансультацый на прадмет дастаўкі дакументаў у Пасольства.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці