:

Асноўныя вынікі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Францыі

У 2021 годзе аб’ём узаемнага гандлю склаўся ў памеры 453 млн. дол. (107,2% у параўнанні з 2020 годам).

Дынаміка гандлю Рэспублікі Беларусь з Францыяй у 2017-2021 гг. (у мільёнах долараў ЗША)


Беларускі экспарт у Францыю – 102,9 млн. дол. (86,4%).
Імпарт з Францыі – 351 млн. дол. (115,3%).

Найбольш значныя гандлёвыя пазіцыі беларускага экспарту ў Францыю у 2021 годзе:
мэбля і іншыя яе часткі (25,9 млн. дол.);
вырабы драўляныя (7,6 млн. дол.);
драўляная тара (4,4 млн. дол.);
цвікі і кнопкі з чорных металаў (3,4 млн. дол.);
трубы, трубкі і профілі бясшвовыя з чорных металаў (3,2 млн. дол.);
лесаматэрыялы прадольна-распілаваныя (3,1 млн. дол.);
кошыкавыя, плеценыя і іншыя вырабы (2,6 млн. дол.);
гародніна (2,4 млн. дол.);
пруткі з нелегіраванай сталі (2,1 млн. дол.);
скручаны дрот з чорных металаў (1,5 млн. дол.).


Галоўныя гандлёвыя пазіцыі Францыі ў Рэспубліцы Беларусь у
2021 годзе:
лекі расфасаваныя (47,7 млн. дол.);
інсектыцыды і гербіцыды (22,6 млн. дол.);
вакцыны, сывараткі з крыві, кроў (13 млн. дол.);
віна (10,7 млн. дол.);
кукуруза (11,1 млн. дол.);
сумесі духмяных рэчываў (10,3 млн. дол.);
духі і туалетная вада (8,7 млн. дол.);
сродкі для мыцця і чысткі (8,3 млн. дол.);
машыны для ўборкі сельскагаспадарчых культур (7,8 млн. дол.);
рэчывы злучныя (6,2 млн. дол.).

Найбуйнейшымі кампаніямі, якія працуюць у Беларусі, з’яўляюцца «Renault», «Danone», «Sanofi», «Lactalis», «Yves Rocher», «Paul» і іншыя.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці