:

Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА

Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) з 1954 года.

Для Беларусі ЮНЕСКА выступае ў ролі аднаго з важных форумаў для кантактаў і абмену інфармацыяй у галінах адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі. Яскравым адлюстраваннем аўтарытэта нашай краіны ў гэтай міжнароднай арганізацыі з’яўляецца абранне Беларусі ў Выканаўчую раду ЮНЕСКА ў пяты раз на 2018-2021 гг.

Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА мае практычны характар. Яно адкрывае перад установамі адукацыі, навукі і культуры нашай краіны магчымасці ўдзелу ў міжнародных інтэлектуальных абменах для прыцягнення міжнароднага вопыту, інфармацыйных матэрыялаў, экспертнай і тэхнічнай дапамогі. Міжнародныя дакументы, распрацаваныя ЮНЕСКА, з’яўляюцца добрай падставай для падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў і арыенцірам пры фарміраванні нацыянальнай палітыкі ў адпаведных галінах.

Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА — з’яўляецца міжведамасным органам, адказным за ўзаемадзеянне з ЮНЕСКА беларускіх дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый і прыватных асоб, якія дзейнічаюць у мэтах развіцця адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі. Створана ў 1956 годзе. Камісія распрацоўвае прапановы па пытаннях пазіцыі Рэспублікі Беларусь адносна супрацоўніцтва з ЮНЕСКА, вызначае прыярытэтныя для Беларусі напрамкі супрацоўніцтва ў рамках гэтай міжнароднай арганізацыі, заахвочвае і садзейнічае актыўнасці ўстаноў краіны, якія ўзаемадзейнічаюць з ЮНЕСКА. Нацкамісію ўзначальвае Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.У. Макей.

Асноўныя накірункі супрацоўніцтва

Адукацыя

Садзейнічанне развіццю адукацыі на ўсіх узроўнях, павышэнне якасці адукацыі. Фарміраванне сістэмы адукацыі ў рэгіёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Выкарыстанне новых тэхналогій у адукацыі, распрацоўка падручнікаў і метадычных дапаможнікаў.

Кафедры ЮНЕСКА. У Беларусі створаны і дзейнічаюць 7 кафедр ЮНЕСКА:

♦ Кафедра прафесійнай адукацыі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій асоб з асаблівымі патрэбамі пры Інстытуце інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, г.Мінск. Створана ў 2014 годзе

♦ Кафедра па навуковай адукацыі з акцэнтам на натуральныя навукі пры Беларускім дзяржаўны універсітэце, г.Мінск. Створана ў 2014 годзе.

♦ Кафедра інфармацыйных тэхналогій і права Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, г.Мінск. Створана ў 2003 годзе.

♦ Кафедра «Рашэнне пытанняў міру і талерантнасці праз вывучэнне моў і грамадскую адукацыю» ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Створана ў 1999 годзе.

♦ Кафедра «Культура свету і дэмакратыя» ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, г.Мінск. Створана ў 1997 годзе.

♦ Кафедра энергазберажэння і ўзнаўляльных крыніц энергіі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, г.Мінск. Створана ў 1996 годзе.

♦ Кафедра «Радыяцыя і менеджмент навакольнага асяроддзя» у Міжнародным экалагічным універсітэце ім. Сахарава, г.Мінск. Створана ў 1994 годзе.

Асацыяваныя школы ЮНЕСКА (ASPnet)

Беларусь уступіла ў сетку Асацыяваных школ у 1967 годзе. Дзейнічае 23 ўстановы:
 
♦ 10 пачатковых/сярэдніх школ;
 
♦ 10 сярэдніх школ;
 
♦ 3 прафесійна-тэхнічныя вучылішчы.
 
Праграмы дзейнасці: «Ідэалы і дзейнасць ААН і ЮНЕСКА», «Адукацыя і выхаванне ў духе міра», «Знаёмства з культурай і традыцыямі краін, народаў міра», «Культура Беларусі ў інфраструктуры культуры народаў міра», «Мовы народаў міра», «Экалагічная адукацыя» і інш.

Клубы ЮНЕСКА

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» уключае 58 клубаў ў Рэспубліцы Беларусь. Дзейнаць клубаў ажыццяўляецца ў рамках 13 праграм ЮНЕСКА, сярод якіх «Універсітэты клубаў ЮНЕСКА», «Школа лідара», «Культура міра», «Правы чалавека і дзіцяці», «Навакольнае асяроддзе». Падрабязная інфармацыя аб дзейнасці клубаў ЮНЕСКА размешчана на сайце belau.info

Навука

Распрацоўка эфектыўных стратэгій у галіне водных рэсурсаў і біялагічнай разнастайнасці ў мэтах забеспячэння ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Стварэнне трансгранічнай ўсходне-еўрапейскай мадэлі рэгіянальнай экалагічнай сеткі і яе інтэграцыя ў агульнаеўрапейскую і сусветную экалагічную сетку. Умацаванне нацыянальнага патэнцыяла, актывізацыя рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі кадраў і навуковых даследаванняў.

Праграма ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера»

Беларускі нацыянальны камітэт па праграме ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера»
220072 Мінск, пр. Пераможцаў 66, к.443
Факс: +375 17 284 04 81; e-mail: mab@mserv.bas-net.by

Біясферныя запаведнікі:

♦ Заходне-Палескі трансгранічны біясферны запаведнік, з Польшчай і Украінай. Атрымаў статус у 2003 годзе.

♦ Белавежская пушча. Атрымала статус у 1993 годзе.

♦ Бярэзінскі біясферны запаведнік. Атрымаў статус у 1978 годзе.

Міжнародная гідралагічная праграма

Дзяржаўны камітэт па Міжнароднай гідралагічнай праграме
Дзяржаўны камітэт па гідраметэаралогіі
220600 Мінск, вул. Камсамольская 16
тэл.: +375 17 226 77 25, +375 17 264 03 20, +375 17 223 56 63, + 375 17 264 03 35

Міжнародная праграма геалагічнай карэляцыі
 
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Інстытут геалагічных навук
220141 Мінск, вул. Купрэвіча 7,
e-mail: aretsky@igs.ac.by
 
Культура
 
Прасоўванне кандыдатур Беларусі ў Спіс сусветнай спадчыны. Садзейнічанне развіццю культурнага і экалагічнага турызма на падставе аб’ектаў культурнай і прыроднай спадчыны. Дзейнасць па захаванню нематэрыяльнай спадчыны Беларусі. Прасоўванне кандыдатур у Спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.
 
Спіс сусветнай спадчыны: 4 (3 культурных; 1 прыродны)

культурныя:

♦ Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў у Нясвіжы. Атрымаў статус у 2005 годзе.

♦ Геадэзічная дуга Струвэ, сумесна з Эстоніяй, Фінляндыяй, Латвіяй, Літвой, Малдовай, Нарвегіяй, Расійскай Федэрацыяй, Швецыяй і Украінай. Атрымала статус у 2005 годзе.

♦ Замкавай-паркавы комплекс Мір. Атрымаў статус у 2000 годзе.

прыродныя:

♦ Белавежская пушча, сумесна з Польшчай. Атрымала статус у 1979 годзе.

Папярэдні спіс: 5 аб’ектаў з 2004 года

♦ Аўгустоўскі канал.

♦ Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у г. Полацку.

♦ Барысаглебская Царква (Каложа) у г. Гродна.

♦ Культавыя збудаванні абароннага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Літве.

♦ Драўляныя цэрквы Палесся.

Спіс нематэрыяльнай спадчыны: 4 элемента.

Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва:

♦ Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст). Атрымала статус у 2018 годзе;

♦ Культура Бортніцтва (сумесна з Польшчай). Атрымала статус у 2020 годзе.

Спіс аб'ектаў нематэрыяльнай культуры, які патрабуюць тэрміновай аховы:

♦ Абрад «Калядны цары». Атрымаў статус у 2009 годзе.

♦ Вясновы абрад «Юраўскі карагод». Атрымаў статус у 2019 годзе.

Рэестр «Памяць Свету»: 1 аб’ект.

♦ архіў Радзвіллаў і Нясвіжская бібліятэка, сумесна з Фінляндыяй, Літвой, Польшчай, Расійскай Федэрацыяй і Украінай. Уключаны ў Рэестр ў 2009 годзе.

Юбілейныя даты, якія адзначаюцца пад эгідай ЮНЕСКА ў 2018-2021:

♦ 300-годдзе з дня нараджэння Саламеі Рэгіны Русецкай (1718-1763) пры падтрымцы Літвы, Польшчы і Расійскай Федэрацыі.

♦ 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі, кампазітара, дырыжора і педагога (1819-1872), сумесна з Літвой і Польшчай, пры падтрымцы Латвіі і Румыніі.

♦ 150-годдзе з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца, мастака, графіка, тэатральнага мастака і педагога (1870-1936), сумесна з Польшчай пры падтрымцы Літвы і Расійскай Федэрацыі.

♦ 100-годдзе Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1921), пры падтрымцы Латвіі, Літвы, Польшчы і Расійскай Федэрацыі.

Камунікацыя і інфармацыя

Пашырэнне доступа к культурным каштоўнасцям і дакументальнай спадчыне Беларусі шляхам іх пераносу на лічбавыя носьбіты. У 2000 г. створаны Цэнтр інфармацыі і дакументацыі ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый пры Нацыянальнай бібліятэцы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці