Рэпатрыяцыя ў Беларусь
Калі ў Вас здарылася гора, і Вы страцілі блізкага чалавека, прыміце шчырае спачуванне ад Пасольства Беларусі ў Францыі.
Калі Вам патрэбна дапамога ў рэпатрыяцыі цела ў Беларусь, Вам трэба звяртацца да пахавальным агенцтвам Францыі, якія аказваюць дадзеную дапамогу.
Пры ўвозе на мытную тэрыторыю Мытнага саюза, уключаючы Беларусь, урнаў з прахам (попелам) і трунаў з целамі (парэшткамі) памерлых прадстаўляюцца наступныя дакументы (асноўнае):
♦ пасведчанне аб смерці, выдадзенае ўпаўнаважанай установай краіны адпраўлення, з апастылем;
♦ акт (даведка) арганізацыі, якая ажыццяўляла рытуальныя паслугі па запайцы цынкавых трунаў (урнаў), з пазначэннем, што ў іх адсутнічаюць староннія ўкладанні, і з дадаткам вопісу рэчаў і каштоўнасцяў памерлага ў выпадку іх адпраўкі разам з целам (парэшткамі) памерлага.
Дадаткова:
♦ французскімі ўладамі (прэфектурай, органамі паліцыі або жандармерыі) выдаецца дазвол на перавозку труны (урны) (з’яўляецца афіцыйным дакументам і патрабуе прастаўленне апастыля);
♦ пахавальным агенцтвам выдаецца даведка аб адсутнасці інфекцый у труне (урне).
Пры гэтым, для пазбягання праблем пры ўвозе труны (урны) у Беларусь і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур на тэрыторыі Беларусі настойліва раім перавесці пазначаныя вышэй дакументы на беларускую (рускую) мову з натарыяльным сведчаннем пераклада, у тым ліку ў консульскай службе Пасольства.
У выпадку крэмацыі урна, якая можа быць адчынена ў працэсе перавозкі, павінна быць апячатаная (г.зн. калі гэта прадугледжана самой канструкцыяй). У гэтым выпадку асоба, якая яе апячатвае, павінна выдаць дакумент (даведку) аб адсутнасці старонніх укладанняў.
Калі урна не адчыняецца (напрыклад, залітаваная), то ў гэтым выпадку апячатваць яе не трэба. Даведку выдае той, хто яе зачыніў (залітаваў).
Пры гэтым, выдача т.зв. laissez-passer (пасведчання на вяртанне, часта такое патрабаванне вызначаюць французскія ўлады) Пасольствам не ажыццяўляецца.
Ніжэй прыводзяцца каардынаты некаторых пахавальных агенцтваў, якія ажыццяўляюць рэпатрыяцыю цел (парэшткаў) у Беларусь:
«Service Orthodoxes des Funérailles»
Pompes funebres Bertrand
16 rue Manin 75019 Paris
Tel: +33148287562, fax: +33142400780
E-mail: esoref@gmail.com
ANUBIS International Assistance
43 Rue de Liège 75008 Paris
Tel: +33665749672, +33183642036
E-mail: ifa@anubisgroup.org
Web: www.anubisgroup.org / www.repatriation.com
Падтрымка 24/7
ТАА «Міжнародны цэнтр паслуг»
220049, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, д.39, 2Н, пак.2А
Тэл. +375296166885, +375296052205
E-mail: info@intercs.org; k.poluyan@yandex.by,
Web: https://intercs.org/
Па атрыманай ад пахавальных агенцтваў інфармацыі, рэпатрыяцыя цела (праха) ў Беларусь у залежнасці ад канкрэтных абставін складае каля 2500 – 3500 еўра. Пры наяўнасці страхоўкі ў памерлага, у адпаведнасці з якой смерць з'яўляецца страхавым выпадкам, страхавое агенцтва можа займацца пытаннямі рэпатрыяцыі труны (урны) ў Беларусь, або будзе разглядаць пытанне кампенсацыі выдаткаў, звязаных з рэпатрыяцыяй.