:

Рэкамендацыі грамадзянам Беларусі ў сувязі з забастоўкамі ў Францыі

Асаблівасцю ўнутранай сітуацыі Францыі з’яўляецца тое, што перыядычна на тэрыторыі краіны праводзяцца забастоўкі па прычыне нязгоды насельніцтва з тымі ці іншымі падзямі (ацыі т.зв. “жоўтых камізэлек”, у сввязі з пенсійнай рэформай, прыняццем заканадаўчых актаў і інш.), якія характарызуюцца чаргаваннем фаз актыўнасці і пасіўнасці іх удзельнікаў. У актыўны перыяд пратэстоўцы не выходзяць на працу. У гэтай сувязі шматлікія ўстановы зачыняюцца, многія (напрыклад, пошта) працуюць з перабоямі, прыпыняецца рух грамадскага транспарту і г.д. Маніфэстацыі часта суправаджаюцца блакаваннем дарог і беспарадкамі. Тое, што адбываецца, істотна ўплывае на паўсядзённае жыццё жыхароў і гасцей Францыі.

У мэтах выключэння негатыўных наступстваў Пасольства Беларусі ў Францыі рэкамендуе сваім грамадзянам у гэтыя дні:

1. Калі гэта магчыма, адмяніць наведванне Францыі.
2. Пры знаходжанні ў Францыі:
2.1. Па магчымасці, заставацца дома. Напярэдадні зрабіць неабходныя запасы, у тым ліку харчавання і паліва. Пазней гэта будзе зрабіць немагчыма або цяжка.
2.2. Выконваць павышаныя меры асабістай бяспекі.
2.3. Пазбягаць наведвання месцаў масавага збору людзей. У натоўпе магчымы замахі на вашу маёмасць з боку зламыснікаў.
2.4. Адсочваць праз СМІ, інтэрнэт-рэсурсы ці іншым спосабам, што адбываюцца вакол. У прыватнасці, сітуацыя ў рэжыме рэальнага часу на аўтамабільных дарогах, у тым ліку наяўнасць на іх пробак і затораў, на чыгуначным транспарце, на гарадскім транспарце Парыжа і прыгарада.
2.5. Пры накіраванні куды б там ні было, уключаючы аэрапорты, планаваць час выезду з вялікім запасам.
2.6. Устрымацца ад паслуг пошты. Пасольствам выяўлены неаднаразовыя выпадкі страты дакументаў.
2.7. Калі Вас усё ж закранулі акцыі – нанесены шкоду вашаму здароўю ці вы затрыманыя, — звязвайцеся:

♦ з паліцыяй па кароткім нумары 17 (112 з мабільнага тэлефона) і / або з медыцынскай службай (SAMU) па кароткім нумары 15;
♦ з Пасольствам Беларусі ў Францыі.
38, boulevard Suchet, 75016, Paris;
france@mfa.gov.by або fr.consul@mfa.gov.by;
+33144146975, +33609784140 або +33650601712.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці