Каранавірус
Паважаныя грамадзяне Беларусі!
У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса на тэрыторыях Францыі, Партугаліі і Манака па любых пытаннях, звязаных з вяртаннем у Беларусь, або па іншых экстранных сітуацыях Вы можаце звязацца з Пасольствам Беларусі у Францыі :
♦ 38, boulevard Suchet, 75016, Paris;
♦ france@mfa.gov.by або fr.consul@mfa.gov.by;
♦ +33144146975, +33609784140, +33650601712.
З інфармацыяй па ўезду ў Беларусь у сітуацыі COVID-19 ў можна азнаёміцца тут.
Паведамляем, што авіякампанія «Белавіа» працягвае выконваць рэйсы па маршруце «Мінск — Парыж — Мінск». За навінамі авіякампаніі і магчымамі зменамі рэжыма палётаў сачыце тут.
У мэтах вяртання ў Беларусь грамадзян Беларусі рэкамендуем выкарыстоўваць інфармацыю, размешчаную на сайте кампаніі «Белавія», а таксама спасылкі на сайты іншых кампаній, якія ажыццяўляюць рэйсы ў гарады, адкуль можна выляцець у Мінск.
Па пытаннях набыцця і замены білетаў кампаніі «Белавія», атрымання іншай інфармацыі можна звяртацца ў прадстаўніцтва авіякампаніі ў Францыі (абслугоўвае таксама рэйсы ў Бельгію і Швейцарыю):
♦ +33144889200;
♦ france@belavia.by.
Аб асаблівасцях санітарных мер у міжнародным аэрапорце “Мінск” можна даведацца тут. З абмежаваннямі пры выезде з Беларусі — тут (дзейнічаюць з 27.03.2020).
РЭКАМЕНДАЦЫІ
для грамадзян Беларусі, якія прыязджаюць або знаходзяцца
ў Францыі, Партугаліі, Манака.
Францыя
Згодна рашэнню ўлад Францыі замежным грамадзянам, у т.л. грамадзянам Беларусі, забараняецца ўязджаць на тэрыторыю Францыі па сушы, паветры, з мора (акіяна). Але ж гэта забарона не распаўсюжэваецца на магчымасць транзіта праз тэрыторыю Францыі паветраным транспартам, асабліва ў межах Шэнгенскай зоны.
24 сакавіка 2020 г. уступіў ў дзеянне закон №2020-290 аб увядзенні ў Францыі надзвычайнага санітарнага становішча.
3 8 красавіка 2020 г. для ўезда на матэрыковую тэрыторыю Францыі трэба запоўніць і прадставіць пры пасадцы на рэйс самалёта, аўтобуса, цягніка, а таксама пры ўедзе на тэрыторыю Францыі (на пагранічным кантролі) адпаведны фармуляр, а таксама дэкларацыю аб адсутгнасці сімптомаў COVID і кантактаў з яго носьбітамі на працягу апошніх 48 гадзін перад уездам — "attestation de déplacement international dérogatoire vers la France metropolitaine depuis les pays tiers et déclaration sur l'honneur" (на французскай або англійскай мове).
З 15 чэрвеня 2020 г. Францыя адчыніла унутраныя межы, г.зн. межы для ўезду з краін ЕС, Андоры, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Манака, Нарвегіі, Сан-Марына, Швейцарыі.
З 6 лістапада 2020 г. пры прыбыцці самалетам з Беларусі абавязкова мець з сабой вынікі тэста на COVID-19, атрыманныя не позней за 72 гадзіны да прыбыцця ў аэрапорт імя Шарля-дэ-Голя. Пры адсутнасці вынікаў адпаведны тэст грамадзяне Беларусі могуць прайсці (антыгенным метадам) непасрэдна ў парыжскім аэрапорце.
З 30 кастрычніка 2020 г. у Францыі уведзена абавязацельства па самаізаляцыі.
З 15 снежня 2020 г. у Францыі зноў уведзены каменданцкі час, які дзейнічае з 20:00 да 06:00.
Знаходзіцца на вуліцы можна толькі ў выпадках, пазначаных ніжэй.
♦ Перасоўванні паміж домам і месцам выканання прафесійнай дзейнасці, установай адукацыі, прафесійныя перасоўваннеі калі яны не могоць быть перанесены на больш позні тэрмін, перасоўванні для ўдзела у конкурсу або экзамене.
♦ Перасоўванні для набыцця прадукцыі для прафесійнай дзйнасці, тавараў першай неабходнасці ва ўстановах, дзейнасць якіх застаецца дазволенай, а таксама за заказам або для дастаўцы тавара дамой.
♦ Кансультацыі, праверкі, паслугі, якія не могуць быць выкананы на дыстанцыі або адкладзены на больш позні тэрмін, набыццё медыкаментаў.
♦ Неабходныя перасоўванні па сямейных матывах, для аказання дапамогі ўразлівым і залежным асобам, або для прыгляду за дзецьмі.
♦ Перасоўванні інвалідаў і суправаджаючых іх асоб.
♦ Кароткія перасоўванні, связаныя альбо з індывідуальнай фізічнай актыўнасцю, за выключэннем любых калектыўных заняткаў спортам і блізкасці з іншымі асобамі, альбо звязаныя з прагулкамі асоб, якія пражываюць разам, альбо з неабходнасцю выгула хатніх жывел.
♦ Выклік у судовыя або адміністрацыйныя інстанцыі, а таксама для наведвання дзяржаўных устаноў.
♦ Удзел у місіях агульнага характару па просьбе або патрабаванні адміністрацыйных уладаў.
♦ Перасоўванні за дзецьмі ў школу або ў выпадку іх па-за школьнай дзейнасці.
Для гэтага трэба мець з сабой запоўнены фармуляр "Attestation de déplacement dérogatoire". Калі Ваша знаходжанне на вуліцы звязана з неабходнасцю выканання працоўных абавязкаў, то пры сабе трэба мець "Justificatif de déplacement professionnel", калі трэба адвесці або забраць дзіцяці са школы або дзіцячага садка — "Justificatif de déplacement scolaire".
Каб падоўжыць сваё знаходжанне ў Францыі.
Візы на доўгачасовае знаходжанне (тып D) і пасведчанні на жыхарства (titre de séjour) грамадзян Беларусі, тэрмін дзеяння якіх скончваецца з 16 сакавіка да 15 чэрвеня 2020 г., аўтаматычна захоўваюць сваё дзеянне 6 месяцаў.
Уладальнікі віз на карткачасовае знаходжанне (тып С), якія не маюць магчымасці выехаць з тэрыторыі Францыі да заканчэння тэрміна знаходжання, павінны звяртацца ў прэфектуру па месцы свайго знаходжання і абгрунтаваць неабходнасць падаўжэння знаходжання.
Агульныя правілы ўезда грамадзян Беларусі у Францыю, чытайце тут.
Пры парушэнні санітарных правілаў у Францыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафа ў памеры ад 135 еўра да 3750 еўра і 6 мес. турмы.
Грамадзянам, якія выявілі ў сябе сімптомы і знаходзяцца ў Францыі, неабходна патэлефанаваць па нумару гарачай лініі 0 800 130 000.
Партугалія
З 18 сакавіка 2020 г. аб'яўлена надзычайнае становішча.
З 9 лістапада 2020 г. ўведзены каменданцкі час — з 23:00 да 05:00. Абмежаванне будзе распаўсюджвацца на 121 з 308 муніцыпалітэтаў, у тым ліку на Лісабон і Порту. На асоб пры выкананні імі працоўных абавязкаў наччу рэжым не распаўсюджваецца. Некаторыя гандлёвыя ўстановы зачынены, але рэстаранам дазволена працаваць на вынас. Таксама па ўсёй краіне ўведзена 15-дзённае надзвычайнае становішча.
Да 23 лістапада 2020 г. ў муніцыпалітэтах з павышанай рызыкай інфецырвання каранавірусам забараняецца перасоўвацца на асабістым аўтамабілі з 23:00 да 05:00, а таксама ў выходныя дні з 13:00 да 05:00. Гэта не датычыцца тэрміновых і неадкладных паездак.
З 9 лістапада 2020 г. павышаная тэмпература цела можа стаць падставай для адмовы ў пропуску ў будынкі ўсіх дзяржаўных і прыватных устаноў. У гэтым жа кантэксце дазваляецца патрабаваць ад грамадзянаў прад'яўлення тэстаў на COVID-19 для допуску ў будынкі і памяшканні. Павышаная тэмпература, або адмова ад яе вымярэння служыць падставай для забароны скарыстаць грамадскі і іншы транспарт.
Падрабязная інфармацыя для насельніцтва размешчана на сайце Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Партугаліі .
Грамадзянам, якія выявілі ў сябе сімптомы і знаходзяцца ў Партугаліі неабходна патэлефанаваць па нумару гарачай лініі 808 24 24 24.
Манака
Урадам Манака таксама ўведзены асаблівыя меры па прадухіленні распаўсюджвання віруса.
Падрабязная інфармацыя для насельніцтва размешчана на сайце Урада Манака.
Грамадзянам, якія выявілі ў сябе сімптомы і знаходзяцца ў Манака неабходна патэлефанаваць па нумару 18 або 112.
*З афіцыйнай інфармацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ААН аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў Францыі, Партугаліі, Манака і іншых краінах Еўропы можна даведацца тут.