Экстраная дапамога
Для беларускіх грамадзян, якія апынуліся ў экстрэмальных абставінах, якія патрабуюць консульскай дапамогі (смерць сваяка або знаёмага, затрыманне, арышт, страта дакументаў, стварэнне пагрозы для жыцця грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі Францыі, Партугаліі і Манака) і якія адбыліся ў непрацоўны час, а таксама якія трапілі ў крызісную або надзвычайную сітуацыю, адкрыты наступныя каналы сувязі:
тэлефон: + 33 1 44 14 69 75/78/79;
маб.: +33 6 09 78 41 40;
электронная пошта: fr.consul@mfa.gov.by; france@mfa.gov.by
Па магчымасці, неабходна пазначыць наступныя дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства заяўніка і таго, хто трапіў у экстрэмальную сітуацыю (пры наяўнасці, нумар і серыя пашпарта, адрас рэгістрацыі за мяжой і ў Беларусі), што, дзе і калі здарылася, а таксама Вашы кантактныя дадзеныя (нумар тэлефона, электронная пошта і г.д.).