:

Аб стажыроўцы рэстаўратараў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Францыі

06.04.2014 г.

 

У рамках дамоўленасці Пасольства Беларусі ў Францыі з Міністэрствам культуры Францыі на працягу сакавіка-красавіка 2014 года для беларускіх рэстаўратраў-супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь арганізавана прафесійная стажыроўка ў Францыі.

Стажыроўка беларускіх рэстаўратараў адбываецца ў Нацыянальным інстытуце спадчыны і шэрагу вядучых музеяў Францыі.

Дадзенае мерапрыемства праходзіць у сувязі з правядзеннем Дзён беларускай культуры ў Францыі і ў рамках пашырэння беларуска-французскага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

2 красавіка 2014 года ў Пасольстве Беларусі ў Францыі адбылася сустрэча Пасла Паўла Латушкі з Дырэктарам Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства культуры Францыі Брюно Фавэлем, Генеральным сакратаром Нацыянальнага інстытута спадчыны Францыі Софі Сэйэр,  супрацоўнікамі Міністэрства культуры і Нацыянальнага інстытута спадчыны Францыі з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

У ходзе сустрэчы П. Латушка падзякваў Міністэрства культуры Францыі за арганізацыю і фінансавую падтрымку стажыроўкі беларускіх рэстаўратараў, якая паслужыць развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Б. Фавэль адзначыў, што дадзеныя кантакты паміж рэстаўратарамі Беларусі і Францыі наладжваюцца ўпершыню і выказаў гатоўнасць спрыяць далейшаму двухбаковаму ўзаемадзеянню ў гэтай сферы пры падтрымцы Нацыянальнага інстытута спадчыны Францыі.

У ходзе сустрэчы таксама абмеркаваны перспектывы наладжвання ўзаемаадносін паміж музейнымі ўстановамі Беларусі і Францыі, арганізацыі візіту дырэктараў вядучых музеяў Беларусі ў Францыю.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці