Аб вечарыне беларускай дыяспары, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
20.06.2024 г.19 чэрвеня ў Пасольстве Беларусі ў Парыжы прайшла вечарына беларускай дыяспары ў рамках серыі мерапрыемстваў замежнай установы, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Падчас мерапрыемства адбылося адкрыццё фотавыставы беларускага гісторыка В.Ліхадзедава «Беларусь непераможная», а таксама паказ кінафільма рэжысёра М.Пташука «Знак бяды» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння В.Быкава і 100-годдзя кінастудыі «Беларусьфільм».
Удзельнікі вечарыны падзяліліся адзін з адным успамінамі сваіх блізкіх сваякоў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асабістымі гісторыямі пра родныя беларускія гарады, якія былі разбураны падчас нацысцкіх бамбардзіровак і адноўлены ў пасляваенны час.