Аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі» ў Спіс ЮНЕСКА
04.12.2024 г.4 снежня 2024 года на 19-й сесіі Камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА (г.Асунсьён, Парагвай) было прынята рашэнне ўключыць элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання фігур з паперы, шырока распаўсюджанае ў Беларусі. Гэтае мастацтва, вытанчанае і прызнанае важнай часткай беларускай культуры, актыўна выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання інтэр'ераў дзеляў хат і грамадскіх месцаў, такіх як офісы, рэстараны, культурныя ўстановы і тэатральныя дэкарацыі. Выцінанка таксама адыгрывае важную ролю ў традыцыйных святах.
Сучасная выцінанка становіцца ўсё больш крэатыўнай, яе вытанчаныя матывы пераносяцца на тканіну і выкарыстоўваюцца ў адзенні. Выцінанка ахоплівае мноства тэм, якія адлюстроўваюць беларускі лад жыцця: любоў да прыроды, гісторыю Беларусі, міфалогію, звычаі і вераванні, сельскае і гарадское жыццё. Яна з'яўляецца адной з эстэтычных асноў беларускага светаўспрымання і культуры.
Мастацтва «Выцінанкі» стала шостым беларускім элементам спісу. Раней ужо былі ўключаны святочны калядны абрад «Калядныя цары», Будслаўскі фэст, Юр'еўскі карагод, культура бортніцтва і саломапляценне.
Уключэнне гэтага рамяства ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва з'явілася вынікам сумеснай працы суполак майстроў выцінанкі, экспертаў і спецыялістаў па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА? Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.