Аб урачыстым мерапрыемстве ў штаб-кватэры ЮНЕСКА
03.10.2024 г.2 кастрычніка ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы, прымеркаванай да 70-годдзя далучэння да ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Увазе гасцей была прадстаўлена экспазіцыя ўнікальных архіўных фота, якія адлюстроўваюць розныя перыяды ўзаемадзеяння дзвух краін з Арганізацыяй.
У сваёй прывітальнай прамове намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА Кірыл Грушэўскі звярнуў увагу на істотны ўклад Беларусі ў работу ЮНЕСКА, а таксама дасягнутыя краінай за 70 гадоў поспехі. Беларускі дыпламат нагадаў аб важнасці міжнароднага партнёрства на аснове раўнапраўя і павагі, адзначыў прыхільнасць Беларусі да дыялогу і ўзаемаразумення.
Мерапрыемства наведалі акрэдытаваныя пры ЮНЕСКА і Францыі дыпламаты, супрацоўнікі сакратарыята ЮНЕСКА, дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі беларускай дыяспары.
Для гасцей была таксама арганізавана дэгустацыя традыцыйных прадуктаў, напояў і страў нацыянальнай кухні.
2 октября в штаб-квартире ЮНЕСКО в Париже состоялось торжественное открытие фотовыставки, приуроченной к 70-летию присоединения к ЮНЕСКО Республики Беларусь и Российской Федерации.
Вниманию гостей была представлена экспозиция уникальных архивных фото, отражающих различные периоды взаимодействия двух стран с Организацией.
В своей приветственной речи заместитель Постоянного представителя Республики Беларусь при ЮНЕСКО Кирилл Грушевский обратил внимание на весомый вклад Беларуси в работу ЮНЕСКО, а также достигнутые страной за 70 лет успехи. Белорусский дипломат напомнил о важности международного партнерства на основе равноправия и уважения, отметил приверженность Беларуси к диалогу и взаимопониманию.
Мероприятие посетили аккредитованные при ЮНЕСКО и во Франции дипломаты, сотрудники секретариата ЮНЕСКО, деятели культуры и искусства, представители белорусской диаспоры.
Для гостей была также организована дегустация традиционных продуктов, напитков и блюд национальной кухни.