:

Пасольства Беларусі ў Парыжы прыняло ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай жаночаму партызанскаму атраду «Радзіма»

07.05.2022 г.

5 мая 2022 года супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Францыі прынялі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай подзвігу байцоў адзінага ў Еўропе жаночага партызанскага атрада «Радзіма», які ваяваў у Францыі падчас Другой сусветнай вайны. У склад атрада ўваходзілі савецкія дзяўчаты з Беларусі, Расіі, іншых савецкіх краін, якія з'яўляліся зняволенымі канцлагера ў г.Эрувіль (дэпартамент Мерт і Мозель, Францыя), здзейснілі ўцёкі і арганізавалі партызанскі атрад.

Мерапрыемства было арганізавана Рускім домам навукі і культуры ў Парыжы, а таксама вядомым даследчыкам Другой сусветнай вайны і руху Супраціву спадаром Рэнэ Баркі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел  ветэраны, сваякі членаў атрада «Радзіма», прадстаўнікі расійскага дыпламатычнага корпуса і мясцовых улад французскага г.Ціля, даследчыкі Другой сусветнай вайны, а таксама шматлікія ганаровыя госці.

У межах канферэнцыі быў арганізаваны паказ беларускага фільма-даследавання «Радзіма» або смерць. З Надзеяй за Францыю» (рэж. В.В. Бокун, Беларусь) і дакументальная выстава «Атрад «Радзіма»» (аўтар А.У. Бокун, Беларусь).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Часовы павераны ў справах Беларусі ў Францыі К.Грушэўскі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці