:

Пасольства Беларусі прымае ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 77-й гадавіне заканчэння Вялікай Айчыннай вайны

05.05.2022 г.

5 мая 2022 года з нагоды святкавання 77-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на ваенных могілках г. Нуйе-сен-Мартэн адбылася штогадовая памятная цырымонія ўскладання вянкоў да манумента савецкім ваеннапалонным і ўдзельнікам французкага руху супраціву.

У мерыпрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі пасольств Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Сербіі, Таджыкістана і  Туркменістана, а таксама прадстаўнікі мясцовых уладаў.

Ад імя Беларусі вянок да манумента ўсклаў Часовы павераны ў справах Беларусі ў Францыі Кірыл Грушэўскі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці