:

Аб памятным мерапрыемстве ў Тыле

05.09.2021 г.

5 верасня 2021 года Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка наведаў г.Тыль для ўдзелу ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 77-годдзя вызвалення гэтага горада і рэгіёну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, значную ролю ў якім сыграў жаночы атрад французскага Супраціўлення «Радзіма» з ліку савецкіх дзяўчат.

Даведка. У лютым 1944 г. гітлераўцы схапілі савецкіх дзяўчат-удзельніц Мінскага падполля і пасля жорскіх катаванняў накіравалі іх у канцлагер Эрувіль, які быў створаны фашыстамі ў шасці кіламетрах ад Тыля. На працягу некалькіх месяцаў дзяўчаты прымусова працавалі ў шахце Тыля. 8 мая 1944 г. яны здолелі ўцячы і далучыліся да атрада французскага Супраціўлення ў Аргонскіх лясах. Там яны стварылі свой ўласны партызанскі атрад «Радзіма», які стаў адзіным жаночым атрадам у французскім Супраціўленні. Сем месяцаў савецкія патрыёткі разам з французскімі партызанамі вялі барацьбу супраць агульнага ворага.

У памяць аб ахвярах нацысцкага варварства і вязняў канцлагераў Ігар Фісенка ўсклаў вянкі да мемарыялаў у Тылі.

У сваім выступе перад удзельнікамі цырымоніі Пасол Беларусі падкрэсліў важнасць такіх сумесных акцый, якія закліканы нагадаць усім пра вырашальны ўклад савецкага народа ў барацьбу з фашызмам, баявое братэрства, мужнасць і гераізм савецкіх і французскіх воінаў, якія разам змагаліся за свабоду і незалежнасць.

Ён падзякаваў мясцовыя ўлады за беражлівае захаванне памяці аб тых, хто разам з іх продкамі вызваляў французскую зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адзначыў, што вельмі важна гэта працягваць, асабліва для выхавання моладзі.

Беларускі дыпламат нагадаў, што прыклад жаночага партызанскага атраду «Радзіма», які змагаўся за перамогу ў французскім Супраціўленні, не быў адзіным. Болей за 300 беларусаў удзельнічалі ў французскім руху і больш за 50 французаў змагаліся разам з беларускімі партызанамі на тэрыторыі нашай краіны.

 

 

Падчас візіту адбылася сустрэча Ігара Фісенкі з мэрам Тыля Стэфанам Брюско, ганаровым мэрам горада Ані Сільвестры, прадстаўнікамі мясцовых уладаў. Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага ваенна-гістарычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства Пасольствам была прадстаўлена адмысловая фотавыстава, прысвечаная подзвігу атрада «Радзіма».
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці