Аб святкаванні Масленіцы
18.03.2024 г.У Пасольстве Беларусі ў Парыжы адсвяткавалі Масленіцу.
Свята наведалі прадстаўнікі беларускай дыяспары са сваімі сем'ямі і сябрамі.
Госці пачаставаліся беларускімі нацыянальнымі стравамі і напоямі, і, вядома ж, блінамі.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства быў арганізаваны майстар-клас па вырабе масленічных лялек, таму ніхто з гасцей не застаўся без святочнага сувеніра.
Па старой традыцыі зіму правялі спаленнем чучала.