:

Аб адкрыцці Ганаровага консульства Беларусі ў Алікантэ

24.06.2016 г.

24 чэрвеня 2016 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Ганаровага консульства Беларусі ў г.Алікантэ (Іспанія).

У цырымоніі прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка, Ганаровы консул Беларусі ў г.Алікантэ Альфонса Хурада Меса, прадстаўнікі мэрыі г.Алікантэ, дыпламатычнага корпуса, грамадскіх і дзелавых колаў рэгіёна Валенсія.

Ганаровае консульства Беларусі размяшчаецца ў г.Алікантэ па адрасу: Avenida Catedrático Sala Pérez Nº 5 2º izquierda. San Juan de Alicante (ESPAÑA),03550 ALICANTE і будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць на тэрыторыі консульскай акругі, якая ўключае аўтаноміі Андалусія, Валенсія, Мурсія і Касцілія Ламанча.

Падчас цырымоніі адкрыцця былі выкананы дзяржаўныя гімны Беларусі і Іспаніі. Каля будынку Ганаровага консульства быў узняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Пасол Беларуcі ў Францыі Павел Латушка адзначыў, што цырымонія адкрыцця Ганаровага консульства Беларусі ў г.Алікантэ праходзіць напярэдадні святкавання 25-годдзя сучаснай Незалежнасці Беларусі. П.Латушка праінфармаваў прысутных аб планах беларускага боку ажыццявіць у бліжэйшы час адкрыццё Пасольства Беларусі ў Іспаніі.

Ганаровы консул Беларусі ў г.Алікантэ Альфонса Хурада Меса адзначыў, што г.Алікантэ з’яўляецца трэцім горадам па колькасці пражываючых грамадзян Беларусі ў Іспаніі пасля г.Мадрыда і г.Барселоны.

Падчас цырымоніі адкрыцця прадстаўнікі беларускай дыяспары, пражываючыя ў Іспаніі, выканалі песні з рэпертуару беларускіх калектываў “Песняры”, “Сябры”, народныя песні “Купалінка”, “Цячэ вада ў ярок” і інш.

У рамках знаходжання П.Латушкі ў г.Алікантэ запланаваны перамовы з мэрам г.Алікантэ для абмеркавання перспектыў развіцця супрацоўніцтва з г.Брэстам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці