:

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА

08.11.2021 г.

9-24 лістапада ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбудзецца 41-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА, у якой плануецца ўдзел беларускай дэлегацыі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом,
Пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА Ігарам Фісенка.

Генеральная канферэнцыя разгледзіць шэраг дакладаў і прыме рашэнні па стратэгіі развіцця Арганізацыі, у тым ліку па фінансавых, адміністрацыйных і кадравых пытаннях. Новы мандат атрымае Генеральны дырэктар ЮНЕСКА.

Беларусь актыўна супрацоўнічае з ЮНЕСКА. У фокусе ўвагі – пытанні дасягнення мэтаў устойлівага развіцця, уключаючы сферу адукацыі, і рэалізацыі Павесткі 2030, праекты ў рамках Праграмы ўдзелу і ў іншых праграмах Арганізацыі, у тым ліку «Чалавек і біясфера», «Інфармацыя для ўсіх», «Біаэтыка», «Развіццё камунікацыі».

Прынцыповым для Беларусі застаецца далейшая дэпалітызацыя ЮНЕСКА і акцэнт на супрацоўніцтве па падмандатных ЮНЕСКА напрамках. Беларуская дэлегацыя сумесна з іншымі краінамі-членамі ЮНЕСКА традыцыйна адстойвае гэтыя прынцыпы на пляцоўцы Арганізацыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці