Аб уручэнні Пастаянным прадстаўніком Беларусі Ю. Амбразевічам даверчых лістоў Генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА
04.12.2025 г.4 снежня 2025 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) Юрый Амбразевіч уручыў даверчыя лісты Генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА Халеду Аль-Анані.

Падчас адбыўшайся размовы, бакі прадметна разгледзелі пытанні бягучага супрацоўніцтва нашай краіны з ЮНЕСКА, а таксама абмеркавалі напрамкі для далейшага ўзаемадзеяння.
