Навагодняя вечарына ў Пасольстве
20.12.2024 г.19 снежня у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Францыі адбылася традыцыйная навагодняя вечарына, якая сабрала прадстаўнікоў беларускай дыяспары, а таксама членаў іх сем'яў!
Маленькіх удзельнікаў мерапрыемства чакалі Дзед Мароз і Снягурка, з якімі яны вадзілі карагоды, гулялі ў снежкі, удзельнічалі ў конкурсах, танчылі і выконвалі навагоднія песні!
Пасля завяршэння праграмы кожнага дзіцяці чакаў заслужаны салодкі падарунак з Беларусі!
Для ўсіх гасцей быў арганізаваны майстар-клас па выцінанцы — беларускаму традыцыйнаму мастацтву выразання з паперы, якое было ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Кожны змог стварыць унікальную сняжынку, якая стане цёплым успамінам аб святочным вечары ў Пасольстве.
Навагодняя сустрэча падарыла ўсім удзельнікам зарад добрага настрою, а таксама стварыла атмасферу чараўніцтва напярэдадні свят!