:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў 215-й сесіі Выканаўчага савета ЮНЕСКА

12.10.2022 г.

У перыяд з 5 па 19 кастрычніка 2022 г. у штаб-кватэры ЮНЕСКА ў г.Парыжы праходзіць 215-я сесія Выканаўчага савета ЮНЕСКА, у якой прымае ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь.

У сваім выступленні падчас пленарнага пасяджэння 11 кастрычніка 2022 г. прадстаўнік Беларусі зрабіў акцэнт на недапушчальнасці палітызацыі дзейнасці Арганізацыі, заклікаў кіраўніцтва ЮНЕСКА супрацьдзейнічаць нецярпімасці, дыскрымінацыі, распальванню нянавісці і варожасці, а таксама падкрэсліў, што ЮНЕСКА павінна вырашаць задачы выключна ў рамках свайго мандата.

Беларусь у чарговы раз узняла пытанне захаванасці аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белавежская пушча», на якi негатыўна ўздзейнічае загарода, пабудаваная Польшчай на граніцы з Беларуссю.

Прадстаўнік беларускай дэлегацыі таксама адзначыў, што Беларусь будзе вітаць ініцыятывы ЮНЕСКА, накіраваныя на падтрыманне міру і бяспекі, садзейнічанне ўстойліваму развіццю ў падмандатных галінах Арганізацыі, супрацоўніцтва дзяржаў-членаў без націску і шантажу.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці