Аб удзеле ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
07.05.2026 г.6 мая 2026 года з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне на найбуйнейшым пахаванні савецкіх воінаў і ваеннапалонных на тэрыторыі Францыі ў г.Нуайе-Сен-Мартэн адбылася штогадовая ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да помніка савецкім ваеннапалонным і ўдзельнікам французскага руху Супраціўлення.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі пасольстваў Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады.

Ад Пасольства Беларусі вянок да помніка ўсклаў Часовы павераны ў справах Беларусі ў Францыі Мікалай Вараб’ёў.

