Пераклад дакументаў
Для выканання перакладу дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Францыі, і іх натарыяльнага сведчання, Вам неабходна самастойна звязацца з акрэдытаванымі пры беларускай дыпмісіі перакладчыкамі. Консульская служба Паспольства не займаецца перакладамі дакументаў. У дадзены момант консульская служба працуе з перакладчыкамі ў Францыі і Партугаліі. Яны не з’яўляюцца работнікамі Пасольства і тэрытарыяльна не знаходзяцца па адрасе дыппрадстаўніцтва. Іх каардынаты знаходзяцца ніжэй.
Як і для ажыццяўлення iншых натарыяльных дзеянняў, для сведчання сапраўднасці подпісу перакладчыка (акрэдытаванага пры Пасольстве) і для сведчання вернасці перакладу (выкананага іншым перакладчыкам) патрабуецца прысутнасць асобы, зацікаўленай ў ажыццяўленні дадзенага натарыяльнага дзеяння.
Консульскі збор за сведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка (акрэдытаванага пры Пасольстве) складае 20 еўра (за адзін дакумент).
Пры звароце ў Пасольства за засведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка прадастаўляецца арыгінал замежнага дакумента, арыгінал выкананага перакладу, а таксама іх копіі (з замежнага дакумента і з перакладу).
Акрамя гэтага, разам з пашпартам прадастаўляецца копія наступных старонак: з фатаграфіяй, з рускім / беларускім напісаннем прозвішча, з месцам рэгістрацыі (прапіскі) ў Беларусі (пры наяўнасці).
Інфармацыя аб акрэдытаваных перакладчыках:
Францыя:
Касьянава Вераніка Алегаўна
прысяжны перакладчык
тэл. + 33782526013
E-mail: vkasyanava@gmail.com
Рашэўская Вікторыя Мікалаеўна
прысяжны перакладчык
тэл. +33633490567
E-mail: koval.traduction@gmail.com
Сіцько Таццяна Уладзіміраўна
перакладчык
тэл. +33626470474
E-mail: tatsiana_sitsko@yahoo.fr
Партугалія:
Панфілава Ірына Аркадзьеўна
тэл .: +351962593665
тэл .: +351938081212
E-mail: portugaldom@gmail.com
У якасці альтэрнатывы сведчанню сапраўднасці подпіса акрэдытаванага ў Пасольстве перакладчыка, дыпламатычнае прадстаўніцтва упаўнаважана сведчыць вернасць выкананага перакладу (выкананага не акрэдытавым у Пасольстве перакладчыкам) з французскай / англійскай мовы на рускую / беларускую і наадварот (напрыклад, пераклад выкананы самастойна або ў вядомага Вам перакладчыка). У гэтым выпадку стаўка консульскага збору складзе 70 еўра (за кожную старонку перакладу).
Пераклад на замежную (французская, партугальская) мову
У выпадку калі ўлады дзяржавы вашага знаходжання або пражывання просяць прадставіць дакумент з Беларусі з перакладам на дзяржаўную мову гэтай краіны (французская або партугальская), трэба звярнуцца да перакладчыка, які мае права на ажыццяўленне такіх перакладаў (напрыклад, у Францыі – гэта прысяжныя перакладчыкі, акрэдытаваныя пры апеляцыйных судах, уключаючы асобных перакладчыкаў, якія акрэдытаваны пры Пасольстве). У такіх выпадках няма неабходнасці звяртацца за перакладамі ў Пасольства.