Выдача даведак аб несудзімасці
Для атрымання даведкі аб несудзімасці неабходна падаць:
1. Заява;
2. Згода на апрацоўку персанальных даных;
3. Пашпарт грамадзяніна Беларусі і яго копію (разварот з фатаграфіяй, з беларуска-рускім напісаннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (пры наяўансці) з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (аб прапісцы) ў Беларусі (пры наяўнасці));
4. Дакумент, які пацвярджае законнасць пражывання ў Францыі, Манака, Партугаліі і яго копію (напрыклад, віза, пасведчанне на жыхарства, пашпарт гэтай дзяржавы);
5. Пасведчанне аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, скасаванні шлюбу, рашэнне суда і іх копія – пры змене прозвішча, імя, імя па бацьку.
6. Аплата консульскага сбора (50 еўра).
Даведкі афармляюцца на беларускай / рускай, французскай або англійскай мове.
Пры выдачы даведак для Партугаліі просьба пазначыць мову выканання даведкі.
Выдача даведак ажыццяўляецца пры асабістым звароце грамадзяніна ў консульскую службу.