Выдача даведак
Консульскай службай выдаюцца розныя віды даведак, неабходных для прадстаўлення ў кампетэнтныя органы Францыі, Партугаліі, Манака. Да іх ліку адносяцца:
♦ аб наяўнасці або адсутнасці судзімасці на тэрыторыі Беларусі;
♦ аб транслітэрацыі прозвішчаў, уласных імёнаў і імёнаў па бацьку (пры наяўнасці) — пры ўзнікненні праблем з лацінскай транскрыпцыяй ў пашпарце і іншых дакументах пры ажыццяўленні перакладаў з беларускай і рускай моў;
♦ аб адпаведнасці прозвішчаў – пры ўзнікненні праблем з прозвішчамі ў мужчынскім і жаночым родзе;
♦ аб тэрміне дзеяння пасведчання аб нараджэнні. Выдача такой даведкі абумоўлена тым, што ў адпаведнасці з французскім заканадаўствам у шэрагу выпадкаў мэрыі або прэфектуры патрабуюць падаць пасведчанне аб нараджэнні, выдадзенае не пазней за 3-6 месяцаў таму назад. У якасці альтэрнатывы выдачы такой даведкі грамадзянін можа хадайнічаць аб выпатрабаванні паўторнага пасведчання аб нараджэнні праз консульскую службу (тэрмін выканання заяўкі 2-3 мес.), або аформіць ў консульскай службе даверанасць для яго атрымання іншай асобай;
♦ аб рэчаіснасці пасведчання кіроўцы і адсутнасці рашэння аб пазбаўленні права на кіраванне транспартным сродкам (пры ўключэнні ў даведку звестак аб пазбаўленні названага права дадаткова ажыццяўляецца працэдура па выпатрабаванню праз консульскую службу адпаведнай даведкі з органаў ДАІ Беларусі);
♦ іншыя даведкі.
Для атрымання названых дакументаў у Пасольства неабходна падаць:
1. Заява:
2. Пашпарт грамадзяніна Беларусі і яго копію (разварот з фатаграфіяй, з беларуска-рускім напісаннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (пры наяўансці) з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (аб прапісцы) у Беларусі (пры наяўнасці));
3. Дакумент, які пацвярджае законнасць пражывання ў Францыі, Манака, Партугаліі і яго копію (напрыклад, віза, пасведчанне на жыхарства, пашпарт гэтай дзяржавы);
4. Пасведчанне аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, скасаванні шлюбу, рашэнне суда і іх копія – пры атрыманні даведак аб тэрміне дзеяння пасведчання аб нараджэнні, аб дзявочых і шлюбных прозвішчах.
5. Пасведчанне кіроўцы і талон да яго – пры атрыманні даведак аб рэчаіснасці пасведчання кіроўцы.
6. Пацверджанне аплаты консульскага сбора (50 еўра)
Даведкі афармляюцца на беларускай / рускай, французскай або англійскай мове.
Пры выдачы даведак для Партугаліі просьба пазначыць мову выканання даведкі.
Выдача даведак можа ажыццяўляцца па пошце. Спосабы аплаты і перасылка дакументаў.