Выдача даведак для асоб, якія ўступаюць у шлюб
У адпаведнасці са зменамі ў заканадаўстве з 1 студзеня 2025 года органамі ЗАГС Беларусі спынена выдача даведак аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану. Заявы грамадзян аб шлюбнай дзеяздольнасці завяраюцца шляхам здзяйснення натарыяльнага дзеяння «пасведчанне сапраўднасці подпісу на дакуменце». Легалізацыя такіх дакументаў штампам апастыль ажыццяўляецца галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласцей і горада Мінска, а для краін, якія не ўваходзяць у Гаагскую канвенцыю 1961 года — галоўным консульскім упраўленнем МЗС пасля папярэдняга запэўнення ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У выпадках натарыяльнага запэўнення заяў непасрэдна ў загранустанове консульская легалізацыя такіх дакументаў павінна ажыццяўляцца ў МЗС краіны знаходжання/акрэдытацыі. Такім чынам, даведка “сertificat de célibat” у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы больш не выдаецца. Замест яе заяўнік павінен асабіста звярнуцца ў Пасольства па натарыяльнае пасведчанне заявы аб адсутнасці перашкод для ўступлення ў шлюб.
Пры афармленні ў консульскай службе даведкі “сertificat de coutume”, неабходнай для заключэння шлюбу ў Францыі, заяўнік прадстаўляе:
1. Заяву (з указаннем адраса фактычнага пражывання і кантактнага тэлефона);
2. Пашпарт грамадзяніна Беларусі і яго копію (развароты з фатаграфіяй, з беларуска-рускім напісаннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства (аб прапісцы) у Беларусі;
3. Дакумент, які пацвярджае законнасць пражывання ў Францыі, Манака, Партугаліі (напрыклад, віза, від на жыхарства, пашпарт) і яго копію;
4. Пацвержданне аплаты (50 еўра).
Даведачна:
♦ “Certificat de coutume” — даведка, змяшчае асноўныя палажэнні беларускага заканадаўства аб сям’і і шлюбе, якая фактычна пацвярджае магчымасць у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам заключаць шлюбы грамадзянам Беларусі за мяжой (у Французскай Рэспубліцы), а таксама адсутнасць патрабавання аб публікацыі заяў аб намеры заключыць шлюб – “Publication des bans“, аб парадку змянення прозвішчаў у Беларусі у выніку заключэння шлюбу. У такім дакуменце пры неабходнасці могуць быць адлюстраваны і іншыя аспекты беларускага заканадаўства.
Даведка афармляюцца на французскай ці беларускай (рускай) мове (просьба пазначыць мову выканання).
Даведка можа быць выдадзеныя па пошце. Спосабы аплаты і перасылка дакументаў.
Консульская служба не прадастаўляе інфармацыю на конт спіса дакументаў, якія неабходны для заключэння шлюба ў Францыі. Для атрымання гэтых звестак траба звяртацца ў мэрыю, якая будзе рэгістраваць шлюб.