Як атрымаць з Беларусі дакументы для заключэння шлюба ў Францыі
У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Францыі для заключэння шлюбу, акрамя іншых дакументаў, неабходна прадставіць дакумент, які сведчыць асобу і выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы. Для Беларусі такім дакументам з'яўляецца пашпарт. Між тым, пры заключэнні шлюбу кампетэнтныя органы Францыі ўжываюць нацыянальнае заканадаўства і выкарыстоўваюць прозвішча, якое ўжываецца ў пасведчанні аб нараджэнні грамадзяніна.
Пры заключэнні шлюба ўпершыню праблем не ўзнікае. Аднак, калі ў Вас у пашпарце і пасведчанні аб нараджэнні фігуруюць розныя прозвішчы (у выпадку скасавання шлюбу), то ў будучыні можа паўстаць шэраг праблем, так як у Беларусі Вы будзеце значыцца па прозвішчы, пазначаным у пашпарце, а ў Францыі – па прозвішчы, пазначаным у пасведчанні аб нараджэнні. Пры гэтым, змяніць прозвішча ў беларускім пашпарце Вы зможаце толькі ў агульным парадку, г.зн. ў парадку змены прозвiшча, па месцы рэгістрацыі ў Беларусі (Вы не зможаце абмяняць пашпарт на прозвішча мужа ў сувязі з заключэннем шлюбу). Праз беларускае пасольства за правядзеннем такой працэдуры могуць звярнуцца толькі грамадзяне, дакументаваныя пашпартам для сталага жыхарства за межамі Беларусі (серыі РР).
Для таго, каб пазбегнуць магчымых праблем у будучыні, мы рэкамендуем перад ажыццяўленнемн якіх-небудзь адміністрацыйных працэдур у Францыі (афармленне пасведчання на жыхарства, ўступленне ў шлюб і г.д.) вярнуць у Беларусі родавае (дашлюбнае) прозвішча, або звярнуцца ў Пасольства за выдачай даведкі, якая растлумачвае парадак выкарыстання прозвішчаў у Беларусі (аб страце права карыстацца родавым прозвішчам у выпадку яго змены ў сувязі са шлюбам).
Для заключэння шлюба ў Францыі неабходна прадставіць пасведчанне аб нараджэнні, выдадзенае не пазней за 6 месяцаў, што абумоўлена спецыфікай французскага заканадаўства. У гэтай сувязі грамадзянін Беларусі можа атрымаць у консульскай службе даведку, якая пацвярджае, што пасведчанне аб нараджэнні, выдадзенае ў Беларусі, ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам сапраўна цягам жацця асобы, на імя якой дакумент выдадзены. Пра магчымасць выкарыстання дадзенай даведкі неабходна загадзя ўдакладніць у мэрыі, дзе будзе заключацца шлюб.