Як з намі звязацца па консульскіх пытаннях
Шаноўныя грамадзяне Беларусі,
у раздзеле «Консульскія пытанні» прадстаўлена інфармацыя аб ажыццяўленні Пасольствам консульскіх дзеянняў у адносінах да грамадзян Беларусі. Калі па консульскіх пытаннях звяртаюцца грамадзяне іншых краін, прапануем перайсці на французскую версію сайта.
Калі Вас цікавяць пытанні ажыццяўлення працэдур для Францыі, Партугаліі, Манака і на тэрыторыі гэтых краін (візы, уезд, пасведчанні на жыхарства, грамадзянства, уступленне ў шлюб і інш.) раім звяртацца ў кампетэнтныя службы гэтых краін.
У гэтым раздзеле размешчана ўся інфармацыя, якая запатрабавана грамадзянамі Беларусі. Мы будзем рады, калі Вы з намі звяжыцеся ў выпадку, калі Вы штосьці не знашлі на старонцы або нешта Вам не зразумела.
♦ па тэлефоне: +33 144146978 ( +33 144146975)
Звяртаем увагу на асаблівасці працы АТС Пасольства: гудок занятасці адсутнічае.
Час для кансультацый і запісу на прыём: па панядзелках і чацвяргах з 14.00 да 16.30.
♦ завітаць па адрасе: 38 boulevard Suchet 75016 Paris (папярэдні запіс абавязковы па тэлефоне 0144146978, па панядзелках і чацвяргах з 14.00 да 16.30).
Каб запісацца на прыём у Пасольства па консульскіх пытаннях, трэба (пры звароце па тэлефоне) пазначыць Вашы прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), пытанне, па якім Вы плануеце наведаць консульскую службу, пажаданы дзень і час прыёма (пажадана некалькі варыянтаў). Час прыёма Вам будзе прапанаваны згодна з напаўняльнасцю электроннай чаргі (г.зн. згодна з наяўнасцю свабодных месцаў).
У сувязі з неабходнасцю выканання інтарэсаў іншых наведвальнікаў консульскай службы грамадзяне, якія не запісаліся на прыём, у памяшканне консульскай службы дапушчаны не будуць. Дзякуем за паразуменне і загадзя прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці.
Прыём па консульскіх пытаннях, уключаючы візавая пытанні:
панядзелак — пятніца
09.00 — 12.00
Метро: лінія 9, станцыі La Muette (125) або Ranelagh (227)
Аўтобус: РС, 32, 70 (прыпынак — Porte de Passy); 63 (прыпынак — Porte de la Muette, 5 хв. пешшу).
Калі Вам ці Вашым блізкім — грамадзянам Беларусі — патрабуеца экстраная дапамога, завітайце сюды.