:

Асноўныя ўстановы і арганізацыі, якія садзейнічаюць развіццю беларуска-французскага эканамічнага супрацоўніцтва

«BusinessFrance» – агенцтва па развіццю эканамічнай дзейнасці французскіх прадпрыемстваў на міжнароднай арэне. З’яўляецца дзяржаўнай арганізацыяй, якая функцыянуе пад эгідай Міністэрства эканомікі і фінансаў Францыі. Падрабязная інфармацыя аб агенцтве знаходзіцца па адрасе: www.businessfrance.fr.

«MEDEF INTERNATIONAL» – «Рух французскіх прадпрыемстваў» (MEDEF – Mouvement des Entreprises de France) створана для заахвочвання дзейнасці французскіх прадпрыемстваў за мяжой, усталявання кантактаў з дзяржаўнымі і прыватнымі кампаніямі. З’яўляецца прыватнай арганізацыяй. Падрабязная інфармацыя аб арганізацыі, у тым ліку на рускай мове, знаходзіцца па адрасе: www.medefinternational.fr.

З 2014 года функцыянуе Сумесная беларуска-французская камісія па эканамічнаму супрацоўніцтву. Пасяджэнні камісіі адбыліся ў 2015, у 2016 і 2018 годзе. Традыцыйна яны праводзяцца адначасова з двухбаковымі бізнес-форумамі. Чарговае чацвёртае пасяджэнне камісіі павінна прайсці ў г.Парыжы.

Карысныя інфармацыйныя рэсурсы:

♦ www.cci.fr – Асамблея французскіх гандлёва-прамысловых палат;

www.douane.gouv.fr – генеральная дырэкцыя мытняў і ўскосных падаткаў (DGDDI – Direction générale des Douanes et droits indirects);

www.lekiosque.finances.gouv.fr – мытная статыстыка знешняга гандлю Францыі;

www.coface.fr – французская страхавая кампанія для знешняга гандлю «Кафас» (Coface);

www.bpifrance.fr – дзяржаўны інвестыцыйны банк «BpiFrance».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці