Беларусь-Францыя
3 студзеня 1992 года Французская Рэспубліка афіцыйна прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 25 студзеня 1992 года. У сакавіку 1992 года ў г. Парыжы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь, у маі 1992 года – Пасольства Францыі ў г.Мінску.
11-13 ліпеня 1996 года адбыўся візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў Францыю – першы афіцыйны візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў краіны далёкага замежжа. 11 ліпеня 1996 года ў ходзе візіту быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве і паразуменні паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай Рэспублікай.
11-12 лютага 2015 г. адбыўся візіт Прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда ў Беларусь для ўдзелу ў перамовах па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту ў нармандскім фармаце.
Міжпарламенцкае беларуска-французскае супрацоўніцтва ажыццяўлялася ў рамках парламенцкіх груп сяброўства. У 1993 годзе была створана група дружбы «Францыя-Беларусь» у Нацыянальным Сходзе Францыі, у 2018 годзе аналагічная група створана ў Сенаце Францыі.
11 лістапада 2018 г. у Сенаце Францыі адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковіча з Прэзідэнтам Сената Французскай Рэспублікі Ж.Ларшэ.
Складовай часткай беларуска-французскіх адносін з'яўляецца ўзаемадзеянне на рэгіянальным узроўні. Развіваецца супрацоўніцтва гарадоў Беларусі і Францыі: Мінск – Ліён, Гомель – Клермон-Феран, Брэст – Брэст, Партызанскім раёнам г.Мінска і г. Туркуэн, Цэнтральны раён г. Мінска і г. Невер.
Развіццю дэцэнтралізаванага супрацоўніцтва спрыяе адкрыццё ганаровых консульстваў Беларусі ў Францыі. У 2015 г. адкрыта першае беларускае ганаровае консульства ў Францыі — у г. Ліёне. У 2016 г. заснавана ганаровае консульства Беларусі ў г.Бардо. У 2017 годзе адбылося адкрыццё Ганаровага консульства ў г.Марсэлі. У 2018 годзе адбылося адкрыццё ганаровага віцэ-консульства ў г.Біярыцы.
У 2015 – 2020 гг. двухбаковыя кантакты паступова развіваліся. На рэгулярнай аснове праходзілі кансультацыі паміж МЗС, сустрэчы і перамовы на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Францыі.