Аб беларуска-французскім супрацоўніцтве ў сферы культуры
У апошнія гады беларуска-французскія сувязі ў галіне культуры актыўна развіваюцца.
2020 год
Пасольствам працягнута работа па прадстаўленні беларускай культуры ў Францыі. Негатыўнае ўздзеянне на гэтую працу аказала пандэмія COVID-19, якая прывяла да адмены альбо пераносу вялікай колькасці мерапрыемстваў.
У рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне 15 студзеня 2020 г. у будынку Еўрапейскага парламента ў г.Страсбурге прайшло мерапрыемства, прысвечанае памяці партызанскага атрада «Радзіма». У рамках мерапрыемства адбыўся паказ дакументальнага фільма беларускага рэжысёра Уладзіміра Бокуна «Радзіма або смерць. З Надзеяй за Францыю», які распавядае аб дадзеным партызанскім атрадзе. Таксама была адкрыта выстаўка, прысвечаная атраду «Радзіма». Пры падрыхтоўцы выставы былі выкарыстаны дакументы, прадастаўленыя Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
13 снежня 2019 г. – 19 студзеня 2020 г. у Музеі гісторыі г.Мінска арганізаваны міжнародны выставачны праект «Мінск – Парыж», у якім прынялі ўдзел больш за 20 беларускіх мастакоў, а таксама было прадэманстравана 47 жывапісных работ замежных мастакоў, раней якія ўдзельнічалі ў салоне жывапісу «Арт Капітал».
Завершана работа па вяртанню ў Беларусь калекцыі з 15 карцін знакамітага мастака Парыжскай школы жывапісу, ураджэнца Беларусі Шрагі Царфіна. 6 снежня 2019 г. – 19 лютага 2020 г. у Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава «Шрага Царфін. Рух да святла». Па прычыне вялікага інтарэсу беларускай публікі да выставы, тэрміны яе правядзення былі падоўжаны да 1 сакавіка 2020 г.
У лютым 2020 г. забяспечаны ўдзел 7 беларускіх мастакоў у адным з самых прэстыжных салонаў сучаснага мастацтва «Арт Капітал» на Елісейскіх палях у г.Парыжы.
У рамках святкавання 150-годдзя знакамітага беларускага мастака Фердынанда Рушчыца адбылася выстава сучасных беларускіх мастакоў, прысвечаная юбілею.
Па выніках праведзенага ў жніўні 2019 г. у Францыі пленэра для групы з 19 беларускіх мастакоў, скульптараў, фатографаў і дызайнераў была падрыхтавана прысвечаная 1000-годдзю Брэста выстава «Ад Брэста да Брэста». 30 кастрычніка – 5 мая 2020 г. дадзеная выстава была прадэманстравана ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, а 10 – 19 чэрвеня 2020 г. у выставачнай зале Брэсцкі абласны культурны цэнтр.
2019 год
У рамках Дзён беларускай кульутры ў Францыі была праведзена серыя мерапрыемстваў у гарадах Парыж, Ліён, Клермон-Феран, Авіньён, Марсэль, Танэр, Сіври-сюр-Сірэн і інш., якія наведала вялікая колькасць жыхароў і гасцей Францыі. Падчас беларускіх культурных мерапрыемстваў у Францыі было прадстаўлена беларускае тэатральнае, музычнае, выяўленчае, харэаграфічнае, манументальнае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
На працягу года ў Францыі выступілі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.
Беларускія мастакі зноў пакаралі Парыж. Так, у лютым 2019 г. 10 беларускіх мастакоў прынялі ўдзел у адным з самых прэстыжных салонаў сучаснага выяўленчага мастацтва «Арт Капітал» у «Гранд Пале» г.Парыже. У сакавіку 2019 г. у адной з мастацкіх галерэй г.Парыжа была арганізавана выстава групы беларускіх мастакоў, сярод якіх Віктар Шылко, Сяргей Давідовіч, Алег Захарэвіч, Сяргей Плотнікаў, Алег Крошкин, Алег Сковародка, Мікалай Дундін.
Шосты год запар на адной з цэнтральных плошчаў г.Парыжа – пл.Тракадэро, на фоне Эйфелевай вежы, пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай дыяспары, грамадзян Францыі, супрацоўнікаў Пасольства, адбылося правядзенне акцыі «Заспяваем Гімн Беларусі разам».
Працягнута традыцыя па святкаванні «Беларускага Купалля» ў гг.Парыж і Ліён з удзелам беларускай дыяспары і французскай грамадскасці. Акрамя таго, пры садзейнічанні нашых суайчыннікаў, якія пражываюць у Францыі, адноўлена святкаванне іншых беларускіх нацыянальных святаў – Каляды, Дзяды.
У рамках святкавання 200-годдзя знакамітага беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі 22–25 мая 2019 г. адбылася серыя тэматычных канцэртаў класічнай музыкі: тры канцэрты прайшлі ў г.Парыжы, у тым ліку ў Штаб-кватэры ЮНЕСКА, і адзін – у цэнтральным саборы г.Фантэнэ-а-Роўз ў рэгіёне Іль-дэ-Франс. Таксама 19–21 снежня 2019 г. у г.Парыже было арганізавана два канцэрты музыкаў з Рэспублікі Беларусь Кірылы Барташэвіч і Антона Васюковіча.
6–12 ліпеня 2019 г. у г.Танэр праведзены пленэр навучэнцаў Смілавіцкага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна. У пленэры прынялі ўдзел 9 навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў і іх выкладчык. У рамках мерапрыемства 11 ліпеня 2019 г. у г.Сівры-сюр-Сірэн адкрыта памятная дошка на доме, у якім у 1939–1940 гг. жыў знакаміты мастак, ураджэнец мястэчка Смілавічы Хаім Суцін.
У траўні 2019 г. завершана праца па вяртанні ў Беларусь калекцыі з 15 карцін знакамітага мастака Парыжскай школы жывапісу, ураджэнца Беларусі Шрагі Царфіна. У верасні 2019 г. у дар Мірскаму замку былі перададзены тры вееры XIX стагоддзя.
13-15 верасня 2019 г. у г. Ліёне адбыўся Консульскі фестываль, у якім традыцыйна Беларусь прыняла ўдзел. Мерапрыемства налічвала больш за 50 краін-удзельніц. Пасольствам сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, Ганаровым консулам Беларусі ў г. Ліёне Ж-Ж.Ранкам і беларускай дыяспарай быў арганізаваны беларускі павільён. Нацыянальны каларыт надалі выступленні заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра танца «Прэм'ер-Спонайд» (г. Полацк) і ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Искорки» (г. Полацк).
2012 — 2018 гады