Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Экстранная дапамога Каранавірус / Коронавирус

Каранавірус / Коронавирус

Паважаныя грамадзяне Беларусі!

У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса на тэрыторыях Францыі, Партугаліі і Манака па любых пытаннях, звязаных з вяртаннем у Беларусь, або па іншых экстранных сітуацыях Вы можаце звязацца з Пасольствам Беларусі у Францыі :

-         38, boulevard Suchet, 75016, Paris;

-         france@mfa.gov.by або fr.consul@mfa.gov.by;

тэл. +33(0)144146975, +33(0)609784140, +33(0)650601712

У гэтай сувязі ў Пасольстве Беларусі ў Францыі ўведзены новыя правілы прыёма па консульскіх пытаннях.

З улікам закрыцця граніц суседнімі з Беларуссю дзяржавамі, а таксама адмены шэрагу авіярэйсаў замежнымі авіякампаніямі рэкамендуем усім грамадзянам Беларусі ТЭРМІНОВА вяртацца ў Беларусь!

Паведамляем, што авіякампанія «Белавіа» працягвае выконваць рэйсы па маршруце «Мінск — Парыж — Мінск». За навінамі авіякампаніі і магчымамі зменамі рэжыма палётаў сачыце тут.

У мэтах вяртання ў Беларусь грамадзян Беларусі рэкамендуем выкарыстоўваць інфармацыю, размешчаную на сайте кампаніі «Белавія», а таксама спасылкі на сайты іншых кампаній, якія ажыццяўляюць рэйсы ў гарады, адкуль можна выляцець у Мінск.

Па пытаннях набыцця і замены білетаў кампаніі «Белавія», атрымання іншай інфармацыі можна звяртацца ў прадстаўніцтва авіякампаніі ў Францыі (абслугоўвае таксама рэйсы ў Бельгію і Швейцарыю) +33144889200 або france@belavia.by

Аб асаблівасцях санітарных мер у міжнародным аэрапорце “Мінск” можна даведацца тут. З абмежаваннямі пры выезде з Беларусі — тут (дзейнічаюць з 27.03.2020).

Калі Вы не знайшлі неабходную Вам інфармацыю на гэтай старонцы, завітайце ў раздзел «Адказы на пытанні. (FAQ) Каранавірус».

РЭКАМЕНДАЦЫІ
для грамадзян Беларусі, якія прыязджаюць або знаходзяцца
ў Францыі, Партугаліі, Манака
.

Францыя

Згодна рашэнню ўлад Францыі замежным грамадзянам, у т.л. грамадзянам Беларусі, забараняецца ўязджаць на тэрыторыю Францыі па сушы, паветры, з мора (акіяна). Але ж гэта забарона не распаўсюжэваецца на магчымасць транзіта праз тэрыторыю Францыі паветраным транспартам, асабліва ў межах Шэнгенскай зоны

З 16 сакавіка 2020 г.:

- зачынены ўсе адукацыйныя ўстановы (дзіцячыя садкі, школы і ВНУ);

- уведзены абмежаванні на наведванне гандлёвых цэнтраў і цэнтраў прадастаўлення дзяржаўных паслуг, рэстаранаў;

- спынена праца забаўляльных устаноў, музеяў і іншых турыстычных аб'ектаў.

24 сакавіка 2020 г. уступіў ў дзеянне закон №2020-290 аб увядзенні ў Францыі надзвычайнага санітарнага становішча.

З 11 мая 2020 г. дзейнічае рашэнне аб абмежаванні на перамяшчэнне людзей на адлегласць да 100 км ад месца пражывання або ў межах дэпартамента сталага жыхарства. Невыкананне гэтай меры будзе карацца штрафам ад 135 да 275 еўра.

Пры ажыццяўленні перасоўванняў на адлегласць звыш 100 км або за межы дэпартамента сталага жыхарства грамадзяне абавязаны мець пры сабе адпаведны дакумент — “déclaration de déplacement en déhors de son département et à plus de 100 km de sa résidence”. Фармуляр неабходна надрукаваць, запоўніць і мець пры сабе.

У выпадку адсутнасці магчымасці друку названага дакумента, можна выкарыстоўваць любую пісчую паперу, у якой пазначыць наступную інфармацыю: прозвішча, імя, дату нараджэння, адрас, прычыну перамяшчэння, дату, подпіс.

3 8 красавіка 2020 г. для ўезда на матэрыковую тэрыторыю Францыі трэба запоўніць і прадставіць пры пасадцы на рэйс самалёта, аўтобуса, цягніка, а таксама пры ўедзе на тэрыторыю Францыі (на пагранічным кантролі) адпаведны фармуляр — "attestation de déplacement international dérogatoire vers la France metropolitaine" (на французскай або англійскай мове).

Каб падоўжыць сваё знаходжанне ў Францыі.

Доўгатэрміновыя візы (тып D) і пасведчанні на жыхарства (titre de séjour) грамадзян Беларусі, тэрмін дзеяння якіх скончваецца пасля 16 сакавіка 2020 г., аўтаматычна захоўваюць сваё дзеянне 3 месяцы пасля 16 сакавіка 2020 г.

Уладальнікі карткатэрміновых віз (тып С), якія не маюць магчымасці выехаць з тэрыторыі Францыі да заканчэння тэрміна знаходжання, павінны звяртацца ў прэфектуру па месцы свайго знаходжання і абгрунтаваць неабходнасць падаўжэння знаходжання.

Агульныя рэкамендацыі грамадзянам Беларусі, якія прыязджаюць у Францыю, чытайце тут.

Грамадзянам, якія выявілі ў сябе сімптомы і знаходзяцца ў Францыі, неабходна патэлефанаваць па нумару гарачай лініі 0 800 130 000.

Партугалія

З 18 сакавіка 2020 г. ў Партугаліі аб'яўлена надзычайнае становішча, якое дазваляе Ураду абмежаваць правы грамадзян на свабоду перасоўвання і на сход.

Новыя меры дазваляюць Ураду абмяжоўваць перасоўванне людзей, часова прыпыняць права працоўных у жыццёва важных сектарах, такіх як ахова здароўя, грамадзянская абарона, на забастоўку, а таксама забараняць акцыі пратэста, сацыяльныя і рэлігійныя сходы.

Улады Партугаліі і Іспаніі дамовіліся аб усталяванни кантроля з 16 сакавіка 2020 г. сваёй агульнай мяжы для турыстаў. Абмежаванні не распаўсюджваюцца на грамадзян дзвюх краін, якія перасякаюць мяжу ў працоўных мэтах, а таксама не закрануць перамяшчэнне тавараў.

Падрабязная інфармацыя для насельніцтва размешчана на сайце Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Партугаліі .

Грамадзянам, якія выявілі ў сябе сімптомы і знаходзяцца ў Партугаліі неабходна патэлефанаваць па нумару гарачай лініі 808 24 24 24.

Манака

Урадам Манака таксама ўведзены асаблівыя меры па прадухіленні распаўсюджвання віруса.

На дзяржаўным узроўні з 16 красавіка 2020 г.:

- зачынены ўсе адукацыйныя ўстановы (дзіцячыя садкі, школы і ВНУ);

- уведзены абмежаванні на наведванне гандлёвых цэнтраў, рэстаранаў;

- спынена праца забаўляльных устаноў, казіно, тэатраў, музеяў і іншых турыстычных аб'ектаў;

- забаронена высадка пасажыраў круізных лайнераў;

Падрабязная інфармацыя для насельніцтва размешчана на сайце Урада Манака. 

Грамадзянам, якія выявілі ў сябе сімптомы і знаходзяцца ў Манака неабходна патэлефанаваць па нумару 18 або 112.

З афіцыйнай інфармацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ААН аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў Францыі, Партугаліі, Манака і іншых краінах Еўропы можна даведацца тут.