:

Патрабаванні да фотаздымкаў

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам пры звяртанні ў консульскую службу па пытанні выдачы (абмену) пашпарта для сталага жыхарства за межамі Беларусі (серыі РР), для абмену пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь (серыі МР, НВ, АВ, КН, ВМ, КВ, МС), для выдачы пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, для аднаразовага падаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, для афармлення сталага жыхарства за межамі Беларусі павінны быць прадстаўлены фотаздымкі, колькасць якіх вызначаецца кожнай працэдурай.

Па спасылцы Вы знойдзеце тэхнічныя патрабаванні для фотаздымкаў.

Звяртаем увагу, гэтыя патрабаванні адрозніваюцца ад тых, што існуюць у Францыі, але ж адпавядаюць патрабаваням ІКАО — Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіацыі — да праязных дакументаў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці