:

Асаблівасці выкарыстання прозвішчаў у Францыі

У адпаведнасці з заканадаўствам Францыі ў гэтай краіне існуе 2 віды прозвішчаў:

♦ «родавае прозвішча» (у французскіх дакументах пазначаецца як «nom»);
♦ выкарыстоўваемае прозвішча («nom d`usage»). У французскіх дакументах яно можа быць пазначана як «nom marital», «nom d`époux», «ер.», «-» (азначае, што выкарыстоўваецца прозвішча мужа), «-» (азначае, што ў якасці другога выкарыстоўваюцца прозвішча маці), або проста «deuxième nom» (другое прозвішча) і інш.

Магчымасць выкарыстання другога прозвішча носіць факультатыўны характар. Яно не прысвойваецца аўтаматычна. Выкарыстоўваць ці не выкарыстоўваць другое прозвішча грамадзянін вырашае самастойна. Выкарыстоўваемае прозвішча можа фігураваць у дакументах як прыватнага, так і адміністрацыйнага характару.

У дакументах, якія сведчаць асобу, выкарыстоўваемае прозвішча дадаткова запісваецца ў графе «nom d`époux» (прозвішча мужа) або «nom marital» (прозвішча, якое належыць мужу), праз падзельнік «ep.» (époux / épouse — муж / жонка), альбо праз працяжнік.

У адрозненні ад беларускага заканадаўства, жаданне карыстацца прозвішчам мужа / жонкі на падставе пасведчання аб шлюбе (acte de mariage) не азначае перамену прозвішча. Просім звярнуць на гэта ўвагу пры жаданні атрымаць пашпарт на проўвішча мужа пасля заключэння шлюба ў Францыі.

Пры выкарыстанні другога прозвішча, яно ні ў якім разе не замяняе родавае прозвішча, на якое афармляюцца дакументы асобы і якія пацвярджаюць грамадзянства Францыі (ідэнтыфікацыйная карта (CNI), пашпарт), дакументы грамадзян Францыі на выезд за межы краіны (пашпарт), а таксама дакументы, якія пацвярджаюць права замежных грамадзян на пражыванне (знаходжанне) у Францыі (пасведчанне на жыхарства (titre de séjour)).

Пасля шлюбу, і муж, і жонка маюць магчымасць карыстацца прозвішчам адзін аднога (выкарыстоўваемае прозвішча). Пры гэтым, у якасці выкарыстоўваемага можна абраць прозвішча мужа (жонкі) або падвоенае прозвішча, якое складаецца з родавых прозвішчаў мужа і жонкі. Дадзенае волевыяўленне не адлюстроўваецца ў актавым запісу аб шлюбе.

У выпадку развода і муж, і жонка губляе права на выкарыстанне прозвішча адзін аднога. Тым не менш, можна працягваць карыстацца прозвішчам мужа (жонкі) пры яго (яе) згодзе або пры наяўнасці адпаведнага судовага рашэння.

Па сумеснай заяве бацькі могуць выбраць прозвішча, якое будзе насіць іх дзіця. Гэта можа быць родавае прозвішча бацькі або маці, альбо іх сумеснае выкарыстанне. Калі заява адсутнічае, дзіцяці прысвойваецца прозвішча аднаго з бацькоў, сваяцтва з якім прызнана ў першую чаргу, альбо прозвішча бацькі — у выпадку прызнання сваяцтва двума бацькамі адначасова.

Такім чынам, незалежна ад колькасці шлюбаў, разводаў, іншых выпадкаў, калі асоба бярэ выкарыстоўваемае прозвішча, для французскіх уладаў (у адрозненне ад Беларусі) асоба будзе лічыцца пад родавым прозвішчам, нягледзячы на тое, што ў дакументах, якія сведчаць асобу, можа быць таксама пазначана і выкарыстоўваемае прозвішча.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці