:

Аб увядзенні новага рэжыму прыёма па консульскіх пытаннях

14.05.2020 г.

Паважаныя грамадзяне Беларусі,

 

У сувязі з мерамі супраць распаўсюджвання каронавіруса, якія прымяняюцца ў Пасольстве Беларусі ў Францыі, прымаючы да ўвагі паступовы выхад з ізаляцыі ў Францыі, у мэтах атрымання з 18 мая 2020 г. консульскіх паслуг, просім загадзя рэгістравацца для наведвання консульскай службы Пасольства. Адсутнасць папярэдняй рэгістрацыі зробіць консульскі прыём немагчымым.

У мэтах Вашай бяспекі і бяспекі супрацоўнікаў Пасольства доступ у памяшканне консульскай службы будзе выконвацца наступным чынам:

  • з панядзелка па пятніцу з 09:00 да 12:30 выключна ў адносінах тых, хто загадзя запісаўся на прыём, па чарзе;
  • не больш за 1-2 чалавекі ў памяшканні адначасова;
  • нашэнне маскі абавязкова. Наведвальнікі абавязаны мець свае ўласныя маскі.

Запісацца на прыём, а таксама атрымаць дадатковую інфармацыю Вы можаце па тэлефоне +33144146978 або па электроннай пошце fr.consul@mfa.gov.by.

Таксама прасілі б Вас звярнуць увагу на тое, што шырокае кола консульскіх пытанняў можа быць вырашана па пошце, без асабістага наведвання Пасольства. У прыватнасці, такім чынам Вы можаце падаць дакументы на афармленне пастаяннага пражывання за мяжой, заяву на афармленне пасведчання на вяртанне, выпатрабаванне афіцыйнага дакумента (даведкі, паўторнага пасведчання), прастаўленне апастылю, выдачу даведкі (аб несудзімасці, для рэгістрацыі шлюбу або ПАКСа і г.д.), а таксама на візу (за выключэннем асобных выпадкаў) Вашым сваякам і знаёмым замежным грамадзянам. Пры гэтым паштовыя рызыкі – на вас. Таксама магчыма пакідаць дакументы ў паштовай скрыні Пасольства.

Вышэйпазначаныя меры носяць часовы характар і будуць адменены пасля ўрэгулявання сітуацыі з каронавірусам.

Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці!

Рэкамендацыі грамадзянам Беларусі ў сувязі с каранавірусам чытайце тут.

У выпадку сімптомаў пераахаладжэння або захворвання просім устрымацца ад наведвання Пасольства Беларусі

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці