:

Асобы, якія накіроўваюцца ў Беларусь з Францыі або Партугаліі, павінны заставацца ў ізаляцыі

20.10.2020 г.

У сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў Францыі і Партугаліі, у рамах прынятай 13.10.2020 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 591 і ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства аховы здароўя Беларусі Францыя і Партугалія ўнесены ў спіс краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Рашэнне ўступае ў сілу 21 кастрычніка 2020 г.

Гэта значыць, што з 21.10.2020 асобы, уключаючы грамадзян Францыі, Партугаліі, Беларусі і інш., якія прыбываюць у Беларусь з Францыі і Партугаліі, павінны заставацца ў самаізаляцыі цягам 10 дзён. Выехаць з Беларусі можна будзе толькі па заканчэнні гэтага перыяду.

У той жа час, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, за выключэннем тых, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, якія прыбылі з краін, не ўключаных у спіс, у тым ліку з Манака, пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі павінны мець арыгінал медыцынскага дакумента (на беларускай, рускай або англійскай мовах) , які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19. У медыцынскім дакуменце павінны быць указаны прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку грамадзяніна і вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19. Лабараторнае даследаванне павінна быць выканана не пазней 72 гадзін да даты перасячэння дзяржаўнай мяжы Беларусі метадам ПЦР (PCR). Адсутнасць медыцынскага дакумента на рускай, беларускай ці ангельскай мовах з'яўляецца падставай для адмовы ва ўездзе ў Беларусь.

Падрабязная інфармацыя: http://france.mfa.gov.by/be/consular_issues/information_utile/voyage_COVID/

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці