Language
Пасольства
мы ў сацыяльных сетках
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскiя пытаннi Карысная інфармацыя Паездкі ў Беларусь у сітуацыі COVID-19

Паездкі ў Беларусь у сітуацыі COVID-19

Інфармацыю аб прэвентыўных мерах ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у сувязі са становішчам па захворваннях COVID-19 можна знайсці па спасылцы.

Звяртаем увагу, што 27 сакавіка 2020 г. ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2020 г. №171 «Аб мерах па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19», прынятая ў мэтах зніжэння рызыкі распаўсюджвання ў Рэспубліцы Беларусь інфекцыі COVID-19 і упарадкавання транзітных аўтамабільных перавозак грузаў па тэрыторыі дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам асобы, якiя прыбылi ў Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь:

  • павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах;
  • не падлягаюць наступнаму пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).

Пастанова ўстанаўлівае і катэгорыі асоб, у дачыненні да якіх такія абмежаванні не распаўсюджваюцца. У прыватнасці, гэта:

  • грамадзяне (Беларусі і замежныя), якія рухаюцца праз Беларусь транзітам, у тым ліку знаходзяцца ў транзітнай зоне Міжнароднага аэрапорта „Мінск”. Пры гэтым трэба разумець, што пад транзітам у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі маецца на ўвазе ўезд з тэрыторыі адной дзяржавы, праезд па тэрыторыі Беларусі (на працягу не звыш за 2 працоўных дні, уключаючы дзень уезда і дзень выезда), а таксама выезд у трэцюю краіну;
  • грамадзяне Беларусі, якія прыбываюць з Францыі, Партугаліі, Манака (з 11 чэрвеня 2020 г.);
  • грамадзяне Францыі, Партугаліі, Манака (з 25 чэрвеня 2020 г.).

Інфармацыя аб сітуацыі з COVID-19 у Беларусі даступная па спасылцы.