Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны

Уведзены новыя правілы ўезда ў Беларусь

21 снежня ўступілі ў сілу змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 г. №264 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання».

 

Гэтыя змяненні прадугледжваюць, у прыватнасці, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія дасягнулі 6-гадовага ўзросту (за выключэннем тых, хто мае дазвол на часовае або сталае жыхарства ў Беларусі), павінны мець арыгінал або копію медыцынскага дакумента на паперы або ў лічбавым выглядзе, які пацвярджае адмоўны вынік даследавання на інфекцыю COVID-19. Тэст выконваецца не пазней за 3 сутак да даты ўезда (уключаючы дату ўезда) метадам ПЦР. У дакуменце павінны быць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), дата правядзення і вынік даследавання на беларускай, рускай або англійскай мове.

 

Адсутнасць пазначанага дакумента з'яўляецца падставай для непропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі.

 

Палажэнні, якія датычацца неабходнасці знаходжання ў самаізаляцыі, застаюцца нязменнымі.

 

Таксама змяненні пашыраюць і кола асоб, якія вызваляцца ад пазначаных мер. Гэта замежныя грамадзяне, якія едуць праз Беларусь транзітам і маюць дакументы, якія пацвярджаюць іх выезд цягам 24 гадзін, замежныя грамадзяне, якія едуць ў Беларусь па запрашэнні зарэгістраваных ў Беларусі юрыдычных асоб, замежныя грамадзяне, якія накіроўваюцца ў Беларусь па заключаных дагаворах аказання турыстычных паслуг на правядзенне паляўнічага тура з іх удзелам, і іншыя катэгорыі.

 

Больш інфармацыі можна атрымаць пры пераходзе па спасылцы.