:

Аб увядзенні супрацьэпідэміялагічных мер ў Пасольстве Беларусі

12.03.2020 г.

 

 Паважаныя грамадзяне Беларусі,

 

З улікам распаўсюджвання каронавіруса просім Вас пры наяўнасці сімптомаў прастудных захворванняў устрымацца ад наведвання Пасольства.

Таксама прасілі б Вас звярнуць увагу на тое, што шырокае кола консульскіх пытанняў можа быць вырашаны па пошце, без асабістага наведвання Пасольства. У прыватнасці, такім чынам Вы можаце падаць дакументы на афармленне пастаяннага пражывання за мяжой, заяву на афармленне пасведчання на вяртанне выпатрабаванне афіцыйнага дакумента (даведкі, паўторнага пасведчання), прастаўленне апастылю, выдачу даведкі (аб несудзімасці, для рэгістрацыі шлюбу або ПАКСа і г.д.), а таксама на візу (за выключэннем асобных выпадкаў) Вашым сваякам і знаёмым замежным грамадзянам. Пры гэтым паштовыя рызыкі – на вас.

Акрамя таго, звяртаем увагу, што з 23 сакавіка уводзіцца папярэдні запіс на прыём па консульскіх пытаннях. Доступ у пакой для прыёма наведвадвальнікаў ажыццяўляецца не больш чым па 2 чалавекі. Пры ажыццяўленні такога прыёма перавага будзе аддавацца тым, хто запісаўся на прыём.

Дадатковую інфармацыю і тлумачэнні па гэтым пытанні, а таксама запісацца на падачу дакументаў Вы можаце па тэлефоне +33144146978 (з 14 да 17 гадзін) або па электроннай пошце fr.consul@mfa.gov.by.

Вышэйпазначаныя меры носяць часовы характар і будуць адменены пасля ўрэгулявання сітуацыі з каронавірусам.

Загадзя дзякуем за паразуменне.

Аб асаблівасцях санітарных мер у міжнародным аэрапорце “Мінск” можна даведацца тут https://airport.by/priletausim/Prevention

З рэкамендацыямі для грамадзян, якія прыязджаюць у Францыю, Партугалію, Манака можна азнаёміцца тут http://france.mfa.gov.by/be/emergency_aid/COVID19/

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці