:

Аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2019 г.

Пасольствам Беларусі ў Францыі разам з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, і французскімі сябрамі Беларусі праведзена акцыя ”Заспяваем гімн Беларусі на плошчы Тракадэро“.

Акцыя, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, была арганізавана Пасольствам Беларусі ў Францыі сумесна з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Тэатро” на плошчы Тракадэро, што знаходзіцца насупраць галоўнага сімвала Парыжу – Эйфелевай вежы.

Дзяржаўны гімн выканалі беларускія дыпламаты, студэнты з Францыі, якія праходзілі навучанне тэатральнаму мастацтву ў Беларусі. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі прадстаўнікі беларускай дыяспары, французы – сябры Беларусі, а таксама музычны калектыў беларускай дыяспары Францыі “Славянская душа”.

Акрамя дзяржаўнага гімну прысутныя выканалі вядомыя беларускія народныя песні “Купалінка” і “Лявоніха”.

Удзельнікі мерапрыемства падтрымалі правядзенне традыцыйнай акцыі “Дзень вышыванкі”, апрануўшыся ў традыцыйную беларускую вопратку.

Акцыя выклікала вялікі інтарэс у прысутных жыхароў і гасцей сталіцы Францыі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі Пасол Беларусі Ігар Фісенка адзначыў, важнасць таго, што акцыя ”Заспяваем гімн Беларусі разам на плошчы Тракадэро“ выклікае вялікі інтарэс беларускай дыяспары, а таксама французаў-сяброў Беларусі і накіравана на аб’яднанне беларускай дыяспары ў Францыі.

Таксама ў Пасольстве адбыўся ўрачысты дыпламатычны прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве прысутнічалі паслы замежных дзяржаў, прадстаўнікі МЗС Францыі і іншых французскіх дзяржаўных устаноў, ЮНЕСКА і іншых міжнародных арганізацый, прадпрымальнікі і грамадскія дзеячы, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары. Хор французскіх студэнтаў выканаў для прысутных вядомыя беларускія творы. У межах прыёма адбылася прэзентацыя беларускіх кулінарных страў ад шэф-повароў рэстарана “Авіньён” мінскага атэля “Еўропа”.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці