:

Віншаванні з нагоды 75-годдзя заснавання ЮНЕСКА

16.11.2020 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Адрэ Азуле з 75-годдзем заснавання арганізацыі.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу сваёй доўгай гісторыі ЮНЕСКА годна выконвае пачэсную гуманітарную місію па ўмацаванні міру і бяспекі, забеспячэнні справядлівасці, усеагульнай павагі правоў і асноўных свабод чалавека незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання.

“У сённяшніх абставінах вострага дэфіцыту даверу і салідарнасці аб’яднальная і стваральная дзейнасць ЮНЕСКА асабліва неабходная ўсяму чалавецтву. Арганізацыя павінна адыгрываць больш актыўную канструктыўную ролю ў падтрыманні дыялогу культур, павышэнні даступнасці адукацыі, рэалізацыі прынцыпу мірнага вырашэння існуючых спрэчак і канфліктаў”, – гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь як краіна – заснавальніца ААН і адказны член сусветнай супольнасці гатова рабіць усё неабходнае для ўмацавання аўтарытэту і павышэння значнасці арганізацыі ў мэтах пераадолення праблем і выклікаў сучаснасці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Адрэ Азуле добрага здароўя і паспяховага кіравання дзейнасцю ўплывовай міжнароднай арганізацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці