Беларуская дэлегацыя абменьваецца вопытам ў сферы міграцыі
04.02.2020 г.27 – 31 студзеня 2020 г. у Францыі знаходзілася беларуская дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, няўрадавых арганізацый, а таксама прадстаўніцтва Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі.
Падчас візіту дэлегацыя правяла сустрэчы з калегамі Французскага офіса па справах бежанцаў і асоб без грамадзянства, Нацыянальнага суда па справах бежанцаў. Яна наведала прадстаўніцтва УВКБ ААН у Парыжы, а таксама Цэнтр утрымання просьбітаў аб статусе ўцекача і няўрадавыя арганізацыі ў сферы прытулку.
Дэлегацыя была прынятая Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі Ігарам Фісенкам.
Візіт быў арганізаваны прадстаўніцтвам УВКБ ААН у Беларусі ў рамах падрыхтоўчай працы перад уступленнем у сілу падпісанага 8 студзеня 2020 г. ў Бруселі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу