:

Пасольства Беларусі прымае ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны

22.06.2021 г.

З нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны Пасол Рэспублікі Беларусь Ігар Фісенка і супрацоўнікі дыпламатычнай місіі 22 чэрвеня 2021 года ўсклалі вянок да манумента савецкіх ваеннапалонных і ўдзельнікаў французскага руху супраціву на вайсковых могілках г.Нуайе-Сэн-Мартэн (дэпартамент Уаз).

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі пасольстваў краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, мэрыі і прэфектуры г.Нуайе-Сэн-Мартэна, мясцовыя жыхары.

У сваім выступе перад удзельнікамі цырымоніі Пасол Беларусі падкрэсліў важнасць такіх сумесных акцый, якія закліканы нагадаць усяму свету пра вырашальны ўклад савецкага народа ў барацьбу з фашызмам, баявое братэрства, мужнасць і гераізм савецкіх і французскіх воінаў, якія разам змагаліся за свабоду і незалежнасць.

Ігар Фісенка падзякаваў ўлады і грамадскасць Нуайе-Сэн-Мартэна за беражлівыя адносіны да памяці савецкіх салдат, якія загінулі ў гады вайны.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з фотавыставай, прысвечанай подзвігу адзінага жаночага атрада «Радзіма», які ваяваў у французскім супраціве. Атрад складаўся з 37 савецкіх дзяўчат, многія сярод якіх былі беларускамі.

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці