:

Аб канцэрце ў г.Парыжы ў рамках ІІІ Беларускіх музыкальных сезонаў у Францыі

07.12.2018 г.

У рамках ІІІ Беларускіх музыкальных сезонаў у Францыі 6 снежня 2018 г. Пасольствам Беларусі ў Францыі сумесна з Франка-Беларускай музычнай Асацыяцыяй «La Vie En Musique» (“Жыццё ў музыцы”), якую ўзначальвае Георгій Сасноўскі, беларускі музыкант і кампазітар, які пражывае ў Францыі, быў праведзены канцэрт фартэпіяннай музыкі.

У канцэрце прыняў удзел беларускі музыкант Віталь Стахіевіч, які выканаў творы замежных і беларускіх кампазітараў.

Акрамя канцэрта адбылося адкрыццё выставы жывапісу беларускай мастачкі Ірыны Котавай, якая пражывае ў Францыі, прысвечанай Нясвіжскаму замку. Выстава прымеркавана да 25-гадовага юбілею Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея–запаведніка “Нясвіж”, які святкуецца 7 снежня 2018 г.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел член групы сяброўства “Францыя-Беларусь”, старшыня камісіі па фінансах Сената Францыі Вінсан Эбле, паслы і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў г.Парыжы, прадстаўнікі французскай грамадскасці, а таксама беларускай дыяспары.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці