:

Аб вяртанні культурных каштоўнасцей у Беларусь

18.10.2019 г.

 

У рамках працы па вяртанні культурных каштоўнасцей у Рэспубліку Беларусь Пасольствам разам з беларусамі, якія пражываўць у Францыі, рэалізаваны чарговы праект.

Актыўны прадстаўнік беларускай дыяспары ў Францыі Анастасія Данілава 19 кастрычніка 2019 года бязвыплатна перадасць для фондаў Мірскага замка тры французскія вееры ручной працы XIX стагоддзя. Трэба адзначыць, што менавіта дадзеныя вееры ніколі раней не знаходзіліся на тэрыторыі нашай краіны, але яны належаць да эпохі, калі менавіта такія вееры заходнееўрапейскай вытворчасці выкарыстоўваліся прадстаўнікамі беларускай шляхты.

Вееры памерам каля 30 сантыметраў, вырабленыя ў 1880–1890 гадах, уяўляюць сабой падвойны ліст размаляванай тканіны са сцэнамі жыцця ў вёсцы і кветкавымі кампазіцыямі (выява дадаецца) і раней знаходзіліся ў прыватнай калекцыі. Яны былі набыты А.Данілавай для перадачы ў існуючую калекцыю веераў Мірскага замка.

Гэта ўжо не першы праект па вяртанні культурных каштоўнасцей у Рэспубліку Беларусь, рэалізаваны Пасольствам Беларусі ў Францыі разам з А.Данілавай. Раней, у 2018 і 2019 гадах, для Мірскага замка былі набыты два габелены XVII стагоддзя.

За актыўную працу па развіцці беларуска-фрнацузскіх культурных адносін А.Данілава была адзначана падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, якая будзе ўручана ёй падчас цырымоніі перадачы веераў 19 кастрычніка.

Вееры зоймуць сваё месца ў экспазіцыі аб’екта Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

 

Прыцягненне прадстаўнікоў беларускай дыяспары з’яўляецца дзейсным і эфектыўным механізмам па вяртанні культурных каштоўнасцей у Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці