:

Аб фартэп'янным канцэрце ў рамках Дзён беларускай культуры ў Францыі

20.05.2015 г.

20 мая 2015 года ў рамках Дзён беларускай культуры ў Францыі ў Пасольстве Беларусі ў Парыжы адбыўся фартэп’янны канцэрт беларускага піяніста Сяргея Смірнова.

Канцэрт быў арганізаваны Пасольствам Беларусі ў Францыі сумесна з Франка-беларускай асацыяцыяй ”Жыццё ў музыцы“.

У рамках канцерта ў выкананні С.Смірнова прагучалі творы сусветна вядомага кампазітара Сяргея Рахманінава.

У завяршэнні Пасол Беларусі Павел Латушка выказаў словы ўдзячнасці старшыні Франка-беларускай асацыяцыі ”Жыццё ў музыцы“ Георгію Сасноўскаму за дзейнасць па папулярызаці беларускай музычнай выканальніцкай школы ў Францыі.

С.Смірноў, выпускнік Беларуская акадэміі музыкі, з'яўляецца пераможцам першага міжнароднага юнацкага конкрса імя С.Рахманінава ў 1994 годзе.

Канцэрт С.Смірнова стаў чарговым суменым праектам Пасольства Беларусі ў Францыі і Франка-беларускай асацыяцыяй ”Жыццё ў музыцы“ ў рамках Дзён беларускай культуры. У красавіку быў арганізаваны музычны вечар, прысвечаны творчасці кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага. У верасні ў штаб-кватэры ЮНЭСКА адбудзецца чарговы канцерт, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння М.К. Агінскага.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці